Калі мы глядзім фільм, то вельмі рэдка ці наогул ніколі не задумваемся пра тое, хто аўтар стужкі, хто аператар, на якія сродкі кіно знята. Магчыма, такія пытанні мы пачынаем задаваць сабе толькі тады, калі зацікавіліся ўбачаным. Зараз зацікаўленых вельмі шмат, і яны нават гатовы выдаткоўваць на здымкі ўласныя грошы.
Карпатлівыя, сенсацыйныя, займальныя і карысныя для краіны даследаванні па гісторыі беларускага мастацтва, пранікнёныя, далікатныя, сонечныя пейзажы роднай зямлі, ваенныя шляхі, поўныя гераізму і самаахвярнасці, ― усё гэта пра Леаніда Міканоравіча Дробава. Шостага жніўня яму б споўнілася 90 гадоў, калі б цяжкая хвароба заўчасна не абарвала жыццё вядомага жывапісца, вучонага-мастацтвазнаўцы, прафесара, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.
Шоу-мюзікл «Мэры Попінс» — на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра! Вось і выдатная магчымасць выцягнуць у тэатр дзяцей, бо казачная аповесць Памелы Трэвэрс — кніга, якую хочацца перачытаць разам з будучым пакаленнем як мага раней. Якія персанажы аповесці апынуцца на сцэне? Колькі дзівосных гісторый атрымаецца змясціць у двух актах спектакля? О, новая пастаноўка абавязкова здзівіць гледачоў...
Ужо не сакрэт, што найбольш вядомыя з людзей тэатра Беларусі (рэжысёраў, акцёраў, тэатразнаўцаў) за межамі нашай краіны — драматургі. З пачатку двухтысячных вядзецца гаворка пра феномен беларускай драматургіі — новая хваля тэкстаў (але не п’ес) для тэатра пачала цікавіць не толькі айчынную тэатральную супольнасць, але і замежную.
Сёлета спаўняецца сто сорак год з дня нараджэння аднаго з самых вядомых пейзажыстаў канца XIX — першай паловы XX стагоддзя Станіслава Жукоўскага. Мастак нарадзіўся на Гродзеншчыне, адукацыю атрымаў у Маскве, актыўна займаўся творчай дзейнасцю на прасторах Польшчы. Нягледзячы на тое, што большасць часу мастак правёў у Расіі і Польшчы, Беларусь заставалася блізкай для яго заўсёды: у многіх творах аўтара прасочваюцца сімвалы, рысы родных мясцін.
«Талент з глыбінкі» — часцей за ўсё так кажуць пра мазырскага мастака Мікалая Дуброву, які зачароўвае і мастацкім почыркам, і шчырай усмешкай. Зусім нядаўна ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь ён прэзентаваў сваю новую выстаўку «Зямля палеская», якая стала своеасаблівым падарожжам па мясцінах яго дзяцінства. Прадстаўлены праект творца называе мастацкай справаздачай за доўгія гады працы.