Першы школьны дзень і для пісьменнікаў святочны
Опубликовано: 16.09.2016

Для многіх навучальных устаноў горада і вобласці стала добрай традыцыяй запрашаць першага верасня, у Дзень ведаў, гродзенскіх пісьменнікаў на святочныя лінейкі і ўрокі міру. Сёлета на сустрэчу з вучнямі паклікалі не толькі гарадскія, але і школы Гродзенскага раёна – Лойкаўская  і Рацічская. І гэта не выпадкова. Такія сустрэчы заўсёды адбываюцца напярэдадні Дня беларускага пісьменства, цікаўнасць да якога з кожным годам расце.

      Старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Антонаўна Кебіч і  дзіцячая пісьменніца Ганна Іосіфаўна Скаржынская-Савіцкая адгукнуліся на запрашэнне і наведалі Лойкаўскую сярэднюю школу.     

       Цёпла і шчыра сустрэлі пісьменнікаў цудоўныя людзі, мудрыя кіраўнікі   школы: дырэктар Алена Іванаўна Ракоўская і завуч Ядвіга Іванаўна Якубоўская, настаўнікі і супрацоўнікі школы. Пісьменнікі наведваюць школу ўжо не першы раз, і педагагічна-вучнёўскі  калектыў лічыць іх сваімі сябрамі.     

         Першы школьны дзень выдаўся надзвычай светлы, сонечны і надаваў  святочнай лінейцы яшчэ большай урачыстасці. Паэты шчыра павіншавалі вучняў, настаўнікаў і ўсіх тых, хто разам са сваімі дзецьмі пераступілі парог наступнага класа, з новым навучальным годам і пажадалі  ўпэўнена крочыць па краіне ведаў, спасцігаць цудоўны свет навукі, шанаваць родную мову і спадчыну. Як вядома, Лойкаўская СШ мае краязнаўчы накірунак дзейнасці, які  з поспехам пашыраецца, набывае новыя формы і абрысы.  Тут існуе краязнаўчы музей “Вытокі”, у многіх класах адкрыты куточкі: “Адзенне нашага краю”, “Бабуліны вышкі”, “Кветка малой радзімы”  і іншыя, прысвечаныя творцам роднага краю. Такі незвычайны падыход да нашай спадчыны і землякоў надае школе індывідуальнасць, непаўторнасць, а вучням паглыбленне ведаў пра  родны край.  Таму тут часта праходзяць разнастайныя семінары і сустрэчы настаўнікаў.

      Пасля лінейкі патэса Людміла Кебіч прысутнічала на тэматычным першым уроку  ў сярэдніх класах “Нам мір берагчы завешчана”,  дзе вучні разам з настаўніцай беларускай мовы Леакадзіяй Браніславаўнай Сялецкай разважалі пра галоўныя каштоўнасці чалавецтва, асветнікаў і першадрукароў зямлі беларускай, а затым слухалі  вершы з новай кнігі пісьменніцы. 

Ганна Скаржынская-Савіцкая накіравалася  ў пачатковыя класы. Яна пазнаёміла юных чытачоў са сваімі  новымі вершамі, казкамі і апавяданнямі, што змешчаны ў новай кнізе або напісаныя не так даўно.

             У гэты ж дзень гродзенская паэтэса Людміла Уладзіміраўна Шаўчэнка была запрошана ў Рацічскую СШ Гродзенскага раёна. Яна папрысутнічала на ўрачыстай школьнай лінейцы, сустрэлася з вучнямі восьмага класа і пазнаёміла  іх  са сваімі вершамі на рускай і беларускай мовах.

         З добрым настроем паэты  вярталіся ў Гродна. У думках ужо луналі тэмы  для новых твораў, перад вачыма зіхцелі цікаўныя вочкі вучняў, узгадваліся пранікнёныя і ўважлівыя  твары настаўнікаў. Між іншымі з’явілася думка пра тое, што не менш важны Дзень ведаў для пісьменнікаў – гэта як уступ да новага доўгага года творчасці, а значыць – новых твораў і сустрэч.

На здымках: 1 верасня 2016 года. Гродзенскія пісьменніцы Ганна Скаржынская-Савіцкая і Людміла Кебіч у ДУА “Лойкаўская сярэдняя школа” Гродзенскага раёна. Паэтэса Людміла Шаўчэнка на сустрэчы з вучнямі Рацічскай сярэдняй школы Гродзенскага раёна.             

Автор: Ганна СКАРЖЫНСКАЯ-САВІЦКАЯ, Людміла КЕБІЧ
Комментарии
Тема сообщения:
Ваше имя: *
Текст комментария:
Введите код:
Международная деятельность
Архив
ЯЭТвбазвЯвбСТб
2627282930311
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30123456