Минское областное отделение

Мінскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» было створана ў 2006 годзе. Першым старшынёй быў выбраны вядомы паэт, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэмій імя Максіма Багдановіча і «Залаты купідон» Рыгор Васільевіч Сакалоўскі. У 2011 годзе старшынёй стаў  пісьменнік, лаўрэат прэмій «За духоўнае адраджэнне»,  «Залаты купідон», Расійскай літаратурнай прэміі імя В. Пікуля, прэміі Беларускага Саюза журналістаў «Залатое пяро» Алесь Карлюкевіч.

Па дадзеных на 14.04.2015 года ў Мінскае абласное аддзяленне ўваходзіць 80 пісьменнікаў. У Савеце аддзялення – 11 чалавек: Карлюкевіч Аляксандр Мікалаевіч – старшыня Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, Карнаухава Ірына Аляксандраўна – намеснік старшыні аддзялення, Хмель Таццяна Мікалаеўна – намеснік старшыні галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама, Крыванос Леанід Міхайлавіч, Гіруць-Русакевіч Валянціна Францаўна, Далгатовіч Барыс Дзмітрыевіч, Прыгодзіч Зіновій Кірылавіч, Савасцюк Вольга Уладзіміраўна, Ласенка Уладзімір Міхайлавіч, Малахоўскі Рагнед Юр’евіч, Стэльмах Алена Анатольеўна.

За год выходзяць дзясяткі  кніг прозы, паэзіі, публіцыстыкі, краязнаўства, сотні твораў публікуецца ў перыядычных выданнях і калектыўных зборніках. Кожны год з удзелам пісьменнікаў аддзялення праводзіцца звыш 100 мерапрыемстваў, праходзіць каля 1000 пісьменніцкіх выступленняў у навучальных установах, бібліятэках, дзіцячых садках, вайсковых часцях і на пагранічных заставах, на прадпрыемствах і інш. Самыя адметныя падзеі — юбілейныя творчыя вечары пісьменнікаў, прэзентацыі новых кніг, мастацкія святы і фестывалі, мерапрыемствы па ўшанаванні памяці класікаў беларускай літаратуры. Пісьменнікі прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскіх мерапрыемствах, якія арганізоўваюць Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства абароны, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Беларускі саюз журналістаў  і інш.

Сумесна з Мінскім абласным выканаўчым камітэтам заснавана штогадовая Мінская абласная прэмія ў галіне літаратуры за лепшыя кнігі пісьменнікаў Міншчыны ў чатырох намінацыях.

Дзейнасць аддзялення праводзіцца ў цесным кантакце з галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама, а таксама з РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», рэдакцыямі газеты «Мінская праўда», раённых газет, Мінскай абласной арганізацыяй Беларускага Саюза журналістаў, Мінскай абласной бібліятэкай імя А.С. Пушкіна.

 Старшыня — Карлюкевіч Алесь Мікалаевіч

Намеснік старшыні — Карнаухава Ірына Аляксандраўна

Галоўны бухгалтар — Дадалка Мікалай Аляксандравіч

Адрас: 220030, г. Мінск, плошча Свабоды, 13, пакой 9.

Тэлефон: 8-017-327-08-60

E-mail: maaspb@tut.by

 

Сайт: http://maaspb.by/
 

Международная деятельность
Архив
ЯЭТвбазвЯвбСТб
242526272812
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31123456