Дарога да новага слухача
Опубликовано: 02.11.2016

Не перашкодзіла адбыцца сустрэчы капрызнае восеньскае надвор’е. Напрыканцы кастрычніка ў бібліятэцы для сляпых па вуліцы Якубоўскага творчых гасцей – пісьменніка Аляксандра Вашчанку і паэтэсу Іну Фралову віталі слухачы на чале з гаспадыняй Ірынай Кірылаўнай Саўтнікавай. 

На пачатку сустрэчы паэт Іна Фралова прадставіла сваю новую кнігу “Белы бераг”, якая выйшла ў бібліятэчнай серыі Мінскага гарадскога аддзялення, пад рэдакцыяй вядомага пісьменніка Міхася Пазнякова. Іна Мікалаеўна выказала шчырыя словы ўдзячнасці лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь паэту Генаддзю Пашкову, які ўзбагаціў яе кнігу яскравай прадмовай. Узгадала, што Генадзь Пятровіч, як і цяперашні госць Аляксандр Вашчанка, таксама родам з Віцебшчыны. У выкананні аўтаркі прагучала нізка вершаў, прысвечаная Беларусі. Пасля паэтэса распавяла пра колішнюю вандроўку “Дарога да Святыняў”, дзе яна была членам экспедыцыі. Прадставіла лірычныя вершы рускіх паэтаў Аляксандра Кердана, Валянціны Цвярской, Андрэя Растаргуева ў сваім перакладзе на беларускую мову. Аляксандр Вашчанка падтрымаў тэму і ў яго выкананні прагучалі песні на ўзгаданую тэматыку. Трэба сказаць, што на працягу ўсёй сустрэчы выступы пісьменнікаў перамяжоўваліся музычнымі нумарамі Аляксандра Вашчанкі, які ў недалёкім мінулым 32 гады выкладаў у сталічных школках з музычным і этнаграфічным ухілам. У сваім выступу Аляксандр Пятровіч узгадаў яшчэ некалькі прозвішчаў знакамітых літаратараў –Анатоля Вярцінскага, Генаддзя Бураўкіна, Уладзіміра Караткевіча, якіх падарыла яго родная Віцебшчына Беларусі, і выканаў на словы гэтых аўтараў некалькі песень.

Пісьменнік расказаў пра свой творчы шлях, зрабіў невялікі экскурс па старонках сваіх кніг, і больш падрабязна паведаў аб працы над дзённікамі Міколы Лобана, што пасля ўвайшла ў кнігу ваенных дзённікаў, укладальнікам якой ён з’яўляецц. Прысутныя з цікавасцю слухалі, як Аляксандр Пятровіч Вашчанка, сын франтавіка, расказваў пра вытокі гэтай дзейнасці. Захапленне гістарычнымі падзеямі часоў Вялікай Айчыннай, па словах пісьменніка, пачалося са знаёмства ў архівах з дзённікам свайго земляка Вісарыёна Гарбука, які ў даваенны час, з 1934 па 1935 год выкладаў родную мову і літаратуры ў Дварэцкай школе яго бацькам. Пасля гэта захапленне вылілася ў вялікую і глыбокую працу над кнігай, дзе былі адлюстраваны не толькі факты тагачасных падзей, але і эмоцыі. Па словах Аляксандра Пятровіча ў кніжку ўвайшлі самыя адметныя папяровыя сведкі пісьменнікаў – гэта дзённікі Пятра Валкадаева, Антона Алешкі і Міколы Лобана.

Напрыканцы сустрэчы госці-пісьменнікі атрымалі нечаканы, але вельмі прыемны падарунак ад старшыні пярвічнай арганізацыі сляпых на прадпрыемстве “Святлапрыбор” Таццяны Георгіеўны Гаўрылавай: пасля цёплых слоў падзякі за цікавую сустрэчу, яна выканала песню пад гітару на свае словы па-беларуску. 

Завяршыў сустрэчы фотаздымак на памяць.  

Автор: Ганна СТАРАДУБ
Комментарии
Тема сообщения:
Ваше имя: *
Текст комментария:
Введите код:
Международная деятельность
Архив
ЯЭТвбазвЯвбСТб
2627282930311
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30123456