У маладых фантастаў дзень нараджэння

За карыснымі справамі і пры адданым да іх стаўленні час праносіцца імкліва. Неяк незаўважна ўжо цэлы год мінуў для ўдзельнікаў моладзевага аддзялення секцыі “Прыгоды і фантастыка” Саюза пісьменнікаў Беларусі. Невялікі ўзрост – адзін год, зусім яшчэ нязначны, і для чалавека, і для арганізацыі. Аднак, усім вядома, якія вялізарныя крокі робіць немаўлятка за першы год жыцця. Так і з маладымі пісьменнікамі: здаецца, толькі-толькі пачыналі яны сумесны шлях, толькі-толькі сустрэліся ўпершыню і знаёміліся адзін з адным, з асцярожнасцю дзяліліся планамі і марамі, а вось ужо сталі сапраўднай камандай. У час першай сутрэчы ў “Мемарыяльнай зале” Саюза пісьменнікаў ніхто і не думаў, што з розных і па ўзросту, і па поглядах маладых людзей атрымаецца цесная суполка, здольная не толькі падтрымліваць унутраны баланс ва ўзаемаадносінах, а і знаходзіць час для спраў, аріынтаваных у знешні свет.

За першы год свайго існавання пачынаючыя пісьменнікі паспелі, напэўна, пакуль не ўсе, што планавалі, але і сярод здзейсненага ёсць рэчы, якія варта ўспомніць. У першую чаргу быў выпрацаваны фармат правядзення сустрэч. Зроблена гэта было такім чынам, каб кожны ўдзельнік аддзялення змог вынайсці для сябе штосці цікавае і карыснае. На рэгулярных сходах абмяркоўваліся і дэтальна аналізаваліся творы пачынаючых фантастаў з мэтай удасканалення і развіцця мастацкага майстэрства. Час ад часу да дыялога запрашаліся ўжо сталыя ў сэнсе творчага вопыту пісьменнікі.  На розных пасяджэннях ролі гасцей выконвалі Я. Дрозд, А.Сілецкі, Н.Новаш і іншыя. Размовы паміж старэйшым і малодшым пакленнямі пісьменнікаў выявілі, што агульных рыс у іх нашмат больш, чым адрозненняў.

Акрамя пастаянных сустрэч у сценах Саюза пісьменнікаў, удзельнікі адзялення распачалі і самастойную дзейнасць, накіраваную на заваяванне зацікаўленасці чытача ў беларусскай фантастычнай літаратуры. Быў створаны і ужо амаль паўгода паспяхова працуе літаратурны партал “Новыя імены”, які можна знайці па адрасу http://fantastics.org.  Сайт існуе дзякуючы энтузіазму суполкі аўтараў і асабліва К.Васільевай, С.Лазюк і В.Шаўцова. На яго старонках штодзёна з’яўляюцца новыя творы маладых беларускіх пісьменнікаў, рэцэнзіі на літаратурныя і кінематаграфічныя творы, навіны кнігавыдавецтва і іншая інфармацыя, цікавая і для пісьменнікаў, і для звычайных наведвальнікаў. Асноўная мэта існавання праекту – аб’яднаць літаратурны свет Беларусі і адкрыць яго для чытачоў.

У рамках працы гэтага Інтэрнэт-рэсурсу быў паспяхова праведзены конкурс “Зваротная візуалізацыя”, удзельнікам якога прапаноўвалася напісаць невялікія апавяданні па шэрагу малюнкаў. Падарункамі пераможцам і найбольш актыўным чытачам конкурсных твораў сталі кнігі Ц.Скарэнка, В.Грамыка, У.Кулічэнка, Я.Дразда і А.Сілецкага з памятнымі подпісамі аўтараў. І арганізатары, і удзельнікі конкурсу ў адзін голас адзначаюць, что такі вопыт быў не толькі адукацыйным, але і даволі цікавым. Першае месца на конкурсе заняла А.Поклад с апавяданнем “Той, хто жыве пад ложкам”, другое і трэццяе – А.Болатаў (“Гарры”) і Ю.Калашнік (“Пад маскай анёла”). Пзнаёміцца з конкурснымі работамі можна на сайце “Новыя імёны”.

 Падчас апошняга сходу моладзевага аддзялення было вырашана пачаць цеснае супрацоўніцтва з парталам www.litkritika.by, заснавальнік якога, Аляксандр Новікаў, прысутнічаў сярод удзельнікаў сустрэчы ў якасці госця.

Вялікае “Дзякуй” трэба сказаць ад імя будучых фантастаў беларускім пісьменнікам Уладзіміру Кулічэнка, Аляксандру Эйпуру і Яўгену Дразду за тое, што паверылі у моладзь, за тыя ўвагу, сілы і час, што падаравалі яны падрастаючым спадкаемцам. Сімвалічна, што свой першы дзенб нараджэння моладзевая суполка фантастаў святкуе у год Кнігі. Хацелася б, каб гэты факт стаў добрым прадвесцем, і жыццё моладзевага аддзялення секцыі “Прыгоды і фантастыка” працягвалася гэтак жа паспяхова, як і пачалося. 

Международная деятельность
Архив
ЯЭТвбазвЯвбСТб
242526272812
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31123456