Аднак, збіраецца пошта чытачоў парталу. Створана адпаведная рубрыка.
Інтерв'ю А. Вярцінскага не пакінула раўнадушнымі М. Грынкевіча і ўжо вядомага А. Лесагорскага. Прапануюцца вашай ўвазе іх думкі.
Шаноўны спадар Алекс!
Хачу падзяліцца адным уражаннем.
У «Нар. волі» прачытаў нядаўна інтерв'ю нейкай журналісткі з А. Вярцінскім. Не перастаю здзіўляцца: ён лічыць сябе дэмакратам, а кідаецца на ўсіх, хто думае інакш. Бач, адкалоліся ад ягоных «пенклубаўцаў», то яны ўжо «закладнікі пэўнай грамадска-палітычнай сітуацыі. І не вытрымалі адзін з жыццёвых іспытаў на годнасць - чалавечую, нацыянальную і грамадзянскую». Не мушу гарлапаніть, як у той вясковай сварцы: «Сам такі!». Але ж нагадаць, злепленаму газэтай «генію», мушу – кожны чалавек мае ўластны выбар. А ў гэтых стасунках – ці быць з народам поруч, ці прэтэндаваць на народнасць, гледзячы на ўсё пыхліва, раздражнена, збоку. Апусціцеся на зямлю, спадар, схадзіце ў народ, паслухайце жыццё, мо, яно падкажа нешта пакуль што вашай безнадзейна састарэлай «філасофіі».
Міхась Грынкевіч, прыхільнік беларускасці.
Заместа водгуку на інтэрв'ю А. Вярцінскага у «НВ» за 18.11.2011г.
Вось вучыць спадар Вярцінскі
Самога кіроўцу Дзяржавы –
Калі няма файных кніжак,
То не на тых паставілі.
Ахвохці, спадар паэце!
Няўжо на сябе намякаеце?!
Як Грышка казаў: «Дубавецце»,
Што самі ў набытках маеце?
Трызніў бы, дзед, рахмана,
Як браў цыцадэлі даўнія.
Колькі тых рыфмаванак? –
І то даўно напісаныя…
Андрусь Лесагорскі.