Уладзімір Дуктаў: “Прафесійны літаратар — гэта пісьменнік, які ўмее адсейваць штучны матэрыял…”
Опубликовано: 13.04.2011

У складзе Магілёўскага абласнога аддзялення СПБ нямала вопытных літаратараў старэйшага пакалення. Яны знаходзяцца ў тым шчаслівым узросце, калі грунтоўныя веды і вялікі жыццёвы вопыт ператвараюць творцу ў настаўніка для маладых талентаў. Пра ўзаемаадносіны літаратуры сталай і літаратуры маладой, літаратуры прафесійнай і аматарскай гутарыць з намі старшыня Магілёўскай пісьменніцкай арганізацыі Уладзімір Дуктаў.

— Уладзімір Уладзіміравіч, што адрознівае ў літаратуры прафесіянала ад аматара?

— Ёсць такое крылатае выказванне: добра піша не той, хто добра піша, а той, хто добра думае. Таму, на мой погляд, прафесійны літаратар — гэта пісьменнік, які ўмее адсейваць штучны матэрыял, знаходзіць новыя падыходы да абранай тэмы і арыгінальна вырашаць яе. А таксама ўвасабляе мастацкія вобразы ў літаратурных формах мастацкай прозы або паэзіі, якімі авалодаў дзякуючы свайму таленту і атрыманай адукацыі.

Ён хоча, ўмее гэта рабіць і робіць пастаянна.

— Канечне, заканчэнне літаратурнага інстытута — не галоўная ўмова для нараджэння літаратара-прафесіянала, але вучоба, выкладанне нейкіх законаў стварэння літаратуры — справа карысная. Ці можа пачатковец у абласным цэнтры сёння разлічваць на нейкую літаратурную вучобу, кансультаванне?

— Літаратурная вучоба добра даецца, калі яна адразу плануецца як прафесія. Авалодваць азамі літаратурнага рамяства і майстэрства можна на факультэце славянскай філалогіі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова. Шмат год працуе літаратурнае аб’яднанне “Магістраль” пры Доме культуры Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі, пры каледжы мастацтваў. Апошнім часам шырока разгортвае сваю дзейнасць літаратурнае аб’яднанне пры Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання. Ды і ў раённых цэнтрах такіх літаратурных суполак шмат, яны існуюць пры раённых і гарадскіх газетах, установах культуры і адукацыі. Да прыкладу, пры Доме дзіцячай творчасці ў Чавусах гурток “Юны журналіст і літаратар” звыш пяці год вядзе член Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікола Салаўцоў. Кансультацыі літаратурная моладзь штодня атрымлівае і ў нашым пісьменніцкім аддзяленні. Нельга забываць і пра самаадукацыю. “Паэтычны слоўнік” Вячаслава Рагойшы, лічу, павінен стаць настольнай кнігай пачынаючага аўтара.

— Ці шмат таленавітай моладзі на Магілёўшчыне? Ці ёсць на каго спадзявацца нашай літаратуры ў будучым?

— Маладых таленавітых аўтараў на Магілёўшчыне, вядома, шмат. Яны найперш выяўляюцца падчас літаратурных конкурсаў. Творчыя конкурсы для моладзі мы праводзім з Магілёўскімі гарадскімі аддзяленнямі рэспубліканскіх грамадскіх таварыстваў “Рускае таварыства” і “Рускае культурна-асветніцкае таварыства”. Намеціўся сярод канкурсантаў шэраг маладых паэтаў і празаікаў, якія могуць скласці нашу літаратурную змену. Ім сталыя пісьменнікі дапамагаюць рыхтаваць да выдання свае першыя зборнікі. Так, першую кніжку “Вечное и земное” займеў сёлета магілёўскі малады паэт Дзмітрый Сязёмін. А дапамог адрэдагаваць рукапіс і напісаў прадмову да кнігі вядомы магілёўскі паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Іван Пехцераў. Першую кнігу вершаў цяпер выдае студэнтка Вольга Куляшова, наблізілася да выдання першага паэтычнага зборніка малады педагог з вёскі Гарбавічы Чавускага раёна Жанна Усцінава. На шчасце,такі пералік здатных маладых літаратараў пастаянна папаўняецца.
 

Автор: Ірына Масляніцына. “Лім”
Комментарии
Тема сообщения:
Ваше имя: *
Текст комментария:
Введите код:
Международная деятельность
Архив
ЯЭТвбазвЯвбСТб
30123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031123