І першым было слова

 Днямі адзначыў свой 70-гадовы юбілей пісьменнік, журналіст Алесь Макоўскі.

Віншавалі юбіляра ў сталічнай бібліятэцы №5, дзе па ініцыятыве Мінскага гарадскога аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі і адбылася сустрэча з прыхільнікамі яго творчасці.

 У сваім выступе Алесь Макоўскі  ўспомніў прыемныя сустрэчы, важныя падзеі жыцця, падвёў вынікі сваёй працы.

70 гадоў дата значная, і таму не будзе перабольшваннем сказаць, што за гэты адрэзак часу Алесь Пятровіч даў дарогу ў жыццё ці быў добрым дарадцам многім таленавітым аўтарам. І цяпер некаторыя з іх ахвотна дзяліліся ўспамінамі пра пра той час.

Нагодай для сустрэчы стала і выдадзеная кніга апавяданняў “Ціхае жыццё”, якая пабачыла свет у 2012 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Вытрымкі з яе ў выкананні ўнучкі юбіляра, студэнткі аднаго са сталічных ВНУ, гучалі на працягу ўсяго вечара.  А яго “Гімн слову” шчыра і ўзнёсла прачытала вядомая пісьменніца Наталія Касцючэнка.

Першы сакратар СПБ Генадзь Пятровіч Пашкоў адзначыў вялікі ўнёсак юбіляра ў развіццё літаратуры і ўручыў Алесю Макоўскаму ганаровую грамату.

   На працягу вечара юбіляр прымаў віншаванні ад калег па пяру. Галоўны рэдактар часопіса “Новая Немига литературная” Анатоль Аўруцін у якасці віншавання прачытаў цудоўны верш. Слова браў і Анатоль Зэкаў.

 На працягу вечара гучалі песні на словы сучасных паэтаў у выкананні Зміцера Пятровіча. А музычны падарунак ад салісткі фальклёрнага гурта “Вербіца” Жаны Швед нават расчуліў Аляксандра Пятровіча.

Вёў сустрэчу старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ Міхась Паўлавіч Пазнякоў.

 

Ганна Старадуб  

Международная деятельность
Архив
ЯЭТвбазвЯвбСТб
272829303112
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31123456