РЭЗАЛЮЦЫЯ Пленума грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

 

 

союз писателей беларусиРЭЗАЛЮЦЫЯ

Пленума грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» - «Год кнігі: пісьменнік - чытач - кніжны гандаль - бібліятэка»

 

Заслухаўшы і абмеркаваўшы даклад члена ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Лапцёнка I. М., Пленум СПБ адзначае:

 

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб аб'яўленні 2012 года Годам кнігі» і Пастановай Савета Міністраў аб прыняцці рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2012 годзе Года кнігі ГА «СПБ» значна актывізаваў работу па прапагандзе і распаўсюджванні кнігі ў краіне. Год кнігі і ўсе мерапрыемствы, звязаныя з ім, садзейнічалі ўзняццю аўтарытэту кнігі як носьбіта духоўнасці, народнай маралі і этыкі, крыніцы пазнання чалавека ў сучасным свеце. Страціць сёння кнігу, зменшыць яе ўплыў на нашу паўсядзённасць — значыць знізіць узровень маральна-этычнага стану сучаснага грамадства, страціць унікальнасць, самабытнасць і арыгінальнасць самога чалавека як Асобы, яго самадастатковасць. самакаштоўнасць.

 

Канцэптуальнасць пастаноўкі пытання «пісьменнік — чытач — кніжны гандаль — бібліятэка» мае грунтоўную аснову, праблема актуальная, вызначальная для стану сучаснага літаратурнага працэсу і ролі пісьменніка ў грамадстве. Як слова наша адгукнецца ў сённяшніх умовах — залежьщь не толькі ад самога пісьменніка, але і ад мноства аб'ектыўных фактараў, дзейнасці шматлікіх зацікаўленых у распаўсюджванні кнігі арганізацый, устаноў, асяродкаў культуры, аматараў кнігі.

 

У мінулым годзе арганізоўваліся мэтанакіравана азнакамляльныя выезды груп пісьменнікаў па Мінскай, Гомельскай, Магілёўскай, Гродзенскай абласцях. Год кнігі супаў з юбілеямі класікаў беларускай літаратуры — 130-годдзем з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа, 100-годдзем з дня нараджэння М. Танка. Знамянальнай падзеяй стала 1150-годдзе Полацка — горада: з якім звязана дзейнасць Францыска Скарыны, Еўфрасінні Полацкай. Сімяона Полацкага. Змястоўна прайшлі Дзень беларускага пісьменства, іншыя літаратурныя святы.

 

Прыняты Закон «Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь».

 

Саюз пісьменнікаў Беларусі прадаўжае папаўняць значную для гісторыі беларускай літаратуры «Бібліятэку Саюза пісьменнікаў Беларуси» у якой прадстаўлена творчасць класікаў і сучасных пісьменнікаў. Выдадзена 54 тамы.

 

Актывізавалася работа абласных пісьменніцкіх арганізацый па прапагандзе і распаўсюджванні кнігі сярод насельніцтва. Павялічваецца дзяржаўная падтрымка нацыянальнага кнігавыдання. Упершыню за апошнія 10 гадоў для выпуску ўключана 11 найменняў літаратурна-мастацкіх твораў беларускіх аўтараў для мэтавага папаўнення бібліятэк. Рыхтуюцца такія выданні і на 2013 год. Штогод праводзяцца конкурсы «Лепшы літаратурны твор года» сумесна з Мінінфармацыі, Мінкультуры, Мінадукацыі. Арганізаваны конкурсы маладых літаратараў.

 

Аднак у рабоце ГА «СПБ» па прапагандзе і распаўсюджванні кнігі мы бачым яшчэ нявыкарыстаныя рэзервы. Не ў поўным аб'ёме ўлічваюцца прапановы бібліятэк па выпуску кніг для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, літаратуразнаўчай, а таксама галіновай літаратур. У канцэптуальнай сувязі «пісьменнік — чытач — кніжны гандаль — бібліятэка», прапанаванай ГА «СПБ», варта паўсядзённа захоўваць непаўторнасць падобнай сувязі, мацаваць дадзены «ланцужок» духоўнасці, пашырэння ролі кнігі ў культурным узвышэнні грамадства і чалавека.

 

Не задавальняе стан і развіцце літаратурна-мастацкай крытыкі ў пісьменніцкай арганізацыі, недаацэнка ці адсутнасць добразычлівай, але справядлівай крытыкі негатыўна ўплывае на якасць літаратурнай прадукцыі.

 

Пісьменніцкая арганізацыя краіны не выкарыстоўвае для прапаганды кнігі электронныя носьбіты, па сутнасці СПБ не мае свайго партала, не адкрываюць уласныя сайты і самі пісьменнікі.

 

Пленум Праўлення ГА «СПБ» пастанаўляе:

 

1. Абласным і Мінскаму гарадскому аддзяленням ГА «СПБ» працягваць працу па пашырэнні прапаганды беларускага кнігавыдання, прыцягненні ўвагі да літаратурных навін, папаўненні бібліятэк.

 

2. ГА «СПБ» больш мэтанакіравана выкарыстоўваць новыя інфармацыйныя магчымасці грамадства і актывізаваць работу сайтаў абласных арганізацый, садзейнічаць адкрыццю асабістых сайтаў членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, што дазволіць больш шчыльнаму яднанню пісьменніка і чытача.

 

3. ГА «СПБ» актыўней выходзіпь з ініцыятывай адкрыцця новых рубрык у дзяржаўных сродках масавай інфармацыі, тэлевізійных праграм на нацыянальным тэлебачанні, радыё і ў інтэрнэт-прасторы.

 

4. Праўленню ГА «СПБ» прыняць меры па стварэнні партала СПБ, актывізацыі сайта «Літаратурна-мастацкая крытыка».

 

5. Кіраўніцтву ГА «СПБ» узяць удзел у гадавых справаздачных сходах за 2012 год у абласным і Мінскім гарадскім аддзяленнях.

 

6. Пленум ГА «СПБ» патрабуе ад пісьменнікаў больш крытычнага і адказнага стаўлення да ўласнай творчасці, перасцерагае ад ваяўнічай амбіцыёзнасці, наступальнага самапіяру, уздымаючы эстэтычную сілу ўздзеяння мастацкага слова на чытача.

 

7. Кіраўніцтву ГА «СПБ», абласных і Мінскага гарадскога аддзяленняў, галоўным рэдактарам часопісаў «Полымя», «Неман», «Маладосць», «Белая Вежа» штотыднёвіка «ЛіМ», творчым секцыям прыняць арганізацыйныя меры па стварэнні своеасаблівага грамадскага Інстытута крытыкі, далучаць да гэтай працы маладых літаратараў.

 

8. Сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры HAH Беларусі правесці ў 2013 годзе Пленум Праўлення па пытаннях стану і шляхоў удасканалення сучаснай літаратурна-мастацкай крытыкі.

 

9. Прауленню ГА «СПБ» у сваей паўсядзённай працы ў мэтах заахвочвання непарыўнай дзейнасці ўсіх звёнаў «пісьменнік — чытач — кніжны гандаль — бібліятэка» надаваць больш увагі працы кожнага з гэтых звёнаў, вылучаючы лепшых у галінах, незалежным чынам пазначаючы дзейнасць супрацоўнікаў кніжнага гандлю і бібліятэк, у тым ліку бібліятэчных работнікаў на месцах.

 

Пленум ГА «СПБ» заключае:

 

«Год книгі» стаў пленным і важным этапам у духоўным жыцці грамадства і краіны.

 

З часоў Скарыны, які здзейсніў грамадзянскі подзвіг, даўшы людзям кнігу для пашырэння навучання і хрысціянскай веры, калі з Візантыі паехалі вазы з кнігами ў манастыры Полацка, Навагародка, Турава, кніга была і застаецца адным з найгалоўнейшых захавальнікаў мудрасці народа, выразнікам нацыянальнага духу, паказчыкам самасвядомасці нацыі, духоўным набыткам любой сям'і, лепшым падарункам для кожнага, гонарам для пісьменніка і чытача.

 

Пленум ГА «СПБ» падтрымлівае ініцыятыву грамадскіх арганізацый пра аб'яўленне Мінска сусветнай сталіцай кнігі ў гонар 500-годдзя надрукавання нашым земяляком, першадрукаром і асветнікам з Полацка першай кнігі 6 жніўня 1517 года.

 

(Публікуецца ў скарачэнні.)

Международная деятельность
Архив
ЯЭТвбазвЯвбСТб
2627282930311
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30123456