1 красавіка ‒ на гарадское свята гумару “Жартуюць беларусы”, якое пройдзе ў публічнай бібліятэцы №7 (вул. Пляханава, д.97, к.4). У праграме: выступленні пісьменнікаў-гумарыстаў, вясёлыя вершы, пародыі, эпіграмы, жарты, разыгрышы.
Пачатак а 17-й гадзіне.
1 красавіка ‒ на літаратурнае свята – падвядзенне вынікаў творчага конкурсу сярод студэнтаў Белдзяржуніверсітэта “Славянскі калейдаскоп”, прысвечанага Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Мерапрыемства пройдзе ў РЦНК “Дом Масквы” (вул.Камуністычная, д.86, 3-ці паверх).
Пачатак а 16-й гадзіне.
3 красавіка ‒ на творчую сустрэчу – прэзентацыю кніг пісьменніцы Алены Туравай, адрасаваных дзецям сярэдняга школьнага ўзросту. Прэзентацыя пройдзе ў публічнай бібліятэцы №5 (вул.Казлова, д.2).
Пачатак а 13-й гадзіне.
4 красавіка ‒ на літаратурна-музычную імпрэзу “Творчае сяброўства”, якая адбудзецца ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. Удзел бяруць вядомыя паэты і спявачка Вольга Патрый.
6 красавіка ‒ на міжнацыянальнае свята “Свет маці”, якое адбудзецца ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур (вул.Чычэрына, 19). Пачатак а 15-й гадзіне.
7 красавіка ‒ на юбілейны творчы вечар пісьменніка, паэта-песенніка Івана Юркіна, які пройдзе ў Клубе імя Дзяржынскага (запрашальны білет можна атрымаць у аддзяленні СПБ на Фрунзе, 5). Пачатак а 17-й гадзіне.
9 красавіка ‒ на літаратурна-мастацкі праект “Творчае сяброўства”. У праграме: паэтэса і бард Аліна Легастаева і яе творчыя сябры. Імпрэза адбудзецца ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа (пр-т Незалежнасці, 66а). Пачатак а 16-й гадзіне.
10 красавіка ‒ на фестываль маладой паэзіі, які адбудзецца ў публічнай бібліятэцы №17 (Лагойскі тракт, 25). Пачатак а 18-й гадзіне.
11 красавіка ‒ на вечар духоўнай паэзіі і музыкі “У чаканні светлага дня”, які адбудзецца ў Палацы мастацтваў (вул.Казлова, 3). Удзел бяруць вядомыя паэты і барды. Пачатак а 17-й гадзіне.
15 красавіка ‒ у літаратурную гасцёўню “Дыялог сяброў” на сустрэчу з прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі Беларусі і Турцыі. Мерапрыемства пройдзе ў офісе Міжнароднай грамадскай арганізацыі “Дыялог Еўразія” (вул. Е.Полацкай, 1). Пачатак а 17-й гадзіне.
17 красавіка ‒ у паэтычны клуб “Парнас” на творчы вечар паэта і мастака Хізры Асадулаева. Імпрэза адбудзецца ў публічнай бібліятэцы №5 (вул.Казлова, 2). Пачатак а 18-й гадзіне.
23 красавіка ‒ на ўрачыстую цырымонію ўручэння літаратурнай прэміі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ “Адкрыццё года” (за 2013 год), якая пройдзе ў публічнай бібліятэцы №5 (вул.Казлова, 2). Пачатак а 17-й гадзіне.
24 красавіка ‒ на “кругля стол” “Армія і літаратура”, прысвечаны юбілею Студыі ваенных пісьменнікаў пры Цэнтральным доме афіцэраў. Мерапрыемства адбудзецца ў Цэнтральнай бібліятэцы ЦДА (вул. Чырвонаармейская, 3). Пачатак а 16-й гадзіне.
25 красавіка ‒ у літаратурны клуб “Шчырасць” на творчы вечар паэта, празаіка і мастака Сяргея Давідовіча. Імпрэза пройдзе ў публічнай бібліятэцы №22 (вул. Яна Чачота, 23). Пачатак а 16-й гадзіне.
Даведкі па тэлефоне: 335-28-18.