Творчыя вечары
Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае аматараў прыгожага пісьменства на творчыя мерапрыемствы:
13 снежня 2010г. Вечар паэзіі Сяргея Ясеніна, прысвечаны 115-годдзю з дня нараджэння вялікага рускага паэта. (Дом дружбы, г.Мінск, вул. Захарава, 28). Пачатак у 18:00.
20 снежня 2010г. Юбілейнае творчае свята вядомага беларускага паэта Ніны Галіноўскай. У праграме: выступленні вядомых пісьменнікаў, спевакоў, музычных калектываў. (Дом літаратара, г.Мінск, вул. Фрунзе, д.5). Пачатак у 14:00.
21 снежня 2010г. Літаратурная гасцёўня “Натхненне” запрашае на паэтычны вечар “Калядныя зоркі”. (Бібліятэка №20, г.Мінск, вул. Жукоўскага, 9). Пачатак у 18:00.
03 студзеня 2011г. Юбілейны творчы вечар вядомага празаіка, літаратуразнаўцы і даследчыка Аляксандра Вашчанкі. (Дом літаратара, г.Мінск, вул. Фрунзе, 5). Пачатак у 18:00.
(Міхась Пазнякоў)