“Маёй душы акрыленая ліра...” Пад такой назвай прайшло чарговае пасяджэнне паэтычнага клуба “Парнас” Мінскага гарадскога аддзялення СПБ, які працуе пры публічнай бібліятэцы №5 г. Мнска. Беларускі паэт лаурэат Міжнароднага літаратурнага конкурсу “Сям’я. Яднанне. Айчына”, лаўрэат рэспубліканскай прэміі “Лепшы твор года” Змітрок Марозаў сустрэўся з курсантамі ваеннай кафедры Мінскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, навучэнцамі архітэктурна-будаўнічага каледжа, іншымі чытачамі.
У Круглянскім раённым Палацы культуры адбылася творчая сустрэча малодшых школьнікаў г. Круглага з вядомым пісьменнікам Міхасём Пазняковым. Выдавецтва “Народная асвета”, якое арганізавала гэтае свята, разгарнула кніжную выстаўку. Сярод шматлікіх яе выданняў былі прадстаўлены і дзевятнаццаць кніг гэтага вядомага пісьменніка, якія карыстаюцца вялікім попытам у настаўнікаў, бацькоў і саміх юных чытачоў.
У сталічным Доме літаратара адбыўся справаздачна-выбарчы сход Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У ім прынялі ўдзел больш за 200 пісьменнікаў. Прысутнічалі таксама начальнік аддзела ўстаноў культуры Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Аляксандр Віктаравіч Шастакоў і старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Іванавіч Чаргінец.
Паэты Мікалай Балдоўскі, Пётр Буганаў і Галіна Загурская разам з сябрамі народнага літаратурнага аб’яднання “Наддзвінне” правялі літаратурную сустрэчу “Пад лістапада звон…” з навучэнцамі Полацкай гімназіі №1 імя Францыска Скарыны.
Уж прямо и не знаю: прочитав очередную выходку на сайте «Литкритика.Бай», хотел было по привычке начать комментарий со слов – «господин Новиков», но… Передумал. Вообще-то само слово «господин» предполагает хотя бы минимальную интеллигентность. А тут - крики в стиле базарной торговки, у которой покупатель не захотел покупать залежалый товар. Так о чем же речь?