14 лістапада — на творчую сустрэчу з пісьменніцай Тамарай Бунта ў межах праекта “Ад культуры чытання да культуры асобы”. Мерапрыемства ладзіцца ў СШ №40 (вул. Фабрычная, 27). Пачатак у 12.30.
14 лістапада — на пасяджэнне клуба творчых жанчын “Спадарыня”, якое адбудзецца ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5). Пачатак а 17-й гадзіне.
15 лістапада — на творчую сустрэчу з пісьменнікам Міхасём Пазняковым, якая адбудзецца ў гімназіі №1 г. Бабруйска (вул. Ульянаўская, 27). Пачатак а 12-й гадзіне.
15 лістапада — на свята дзіцячай кнігі, якое пройдзе з удзелам пісьменніцы Тамары Бунта ў публічнай бібліятэцы №5 (вул. Казлова, 2). Пачатак а 14-й гадзіне.
15 лістапада — у літаратурны клуб “Аўтограф” (вул. Карбышава, 42) на творчую сустрэчу з празаікам і паэтэсай Ірынай Тулупавай. Пачатак а 16-й гадзіне.
16 лістапада — на творчы вечар паэтэсы і перакладчыцы Лізаветы Палеес, які адбудзецца ў Палацы ветэранаў (вул. Я. Купалы, 21). Пачатак а 15-й гадзіне.
16 лістапада — на XXIV Мінскія паэтычныя чытанні, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Удзел бяруць вядомыя беларускія паэты. Імпрэза пройдзе ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Янкі Купалы (вул. Веры Харужай, 16). Пачатак а 15-й гадзіне.
17 лістапада — у студыю мастацкага чытання “Вобраз” пры Мінскім гарадскім аддзяленні СПБ (вул. Фрунзэ, 5-310). Пачатак а 15-й гадзіне.
18 лістапада — на пасяджэнне літаратурнага клуба “Спадчына” пры гімназіі №35 (вул. Кіжаватава, 70). Пачатак а 14-й гадзіне.