МГА СПБ запрашае да ўдзелу ў конкурсе чытальнікаў
Опубликовано: 08.11.2016

Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае аматараў мастацкага чытання да ўдзелу ў творчым конкурсе чытальнікаў беларускай паэзіі. Адборачныя туры пройдуць у Доме літаратара з лістапада 2016 г. па люты 2017 г.

Конкурс праводзіцца пры партнёрстве і ўдзеле Асацыяцыі абароны інтэлектуальнай уласнасці “БелБрэнд”.

Вынікі конкурсу будуць падведзены ў красавіку 2017 г. падчас Гала-канцэрта на Мінскім гарадскім фестывалі беларускай паэзіі і песні. Лаўрэаты атрымаюць дыпломы фестывалю, памятныя падарункі і грашовыя прэміі. А таксама выступяць на Гала-канцэрце фестывалю.

Удзельнікі конкурсу чытаюць тры творы: верш класіка беларускай паэзіі, верш сучаснага беларускамоўнага паэта і верш сучаснага рускамоўнага паэта Беларусі.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе з указаннем прозвішча, імя і імя па бацьку, года нараджэння, адрасу і кантактнага тэлефона накіроўваць па адрасе: 220034, Мінск, вул. Фрунзэ, 5, каб. 309. Або на электронную пошту: mgo-oo-spb@mail.ru. 

Автор:
Комментарии
Тема сообщения:
Ваше имя: *
Текст комментария:
Введите код:
Международная деятельность
Архив
ЯЭТвбазвЯвбСТб
26272829123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031