Запрашаем паўдзельнічаць у ІІ Караткевічаўскіх паэтычных чытаннях!
Опубликовано: 08.11.2016

Шаноўныя навучэнцы вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў!

Фундаментальная бібліятэка БДУ

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

філалагічнага факультэта БДУ

 запрашаюць вас паўдзельнічаць у ІІ Караткевічаўскіх паэтычных чытаннях,

якія ўжо становяцца добрай традыцыяй нашага факультэта.

 

              Першыя Чытанні адбыліся 25 лістапада 2015 года, напярэдадні дня нараджэння У.Караткевіча, шчыра любімага філфакаўцамі. І студэнты, і школьнікі мелі магчымасць выступіць з любімымі вершамі Караткевіча, а журы абірала лепшых з лепшых. Пераможцай 2015 года стала студэнтка 4 курса філфака Аліна Агрэніч (на фота). У гэты раз чэмпіён мінулага года завітае да нас, каб пажадаць сваім калегам поспехаў. 

 

 

У гэтым годзе запрашаем усіх – выступоўцаў і гледачоў – у той жа дзень, 25 лістапада на філфак (вул. Карла Маркса, 31, аўд. 307). Пачнецца мерапрыемства ў 14.30.

Прыняць удзел можна ў трох намінацыях:

1) Лепшае чытанне твора Ул.Караткевіча
                2) Лепшае выступленне з аўтарскім творам, прысвечаным Ул.Караткевічу
                3) Лепшая ілюстрацыя да твораў Ул.Караткевіча

 

Інтэрв’ю з пераможцамі, а таксама лепшыя вершы-прысвячэнні ды ілюстрацыі будуць апублікаваныя ў часопісе “Маладосць”. Пераможцы атрымаюць таксама і памятныя прызы.

 

Каб прыняць удзел у нашым конкурсе, неабходна да 14 лістапада даслаць нам заяўку (Прозвішча, Імя, месца навучання, узрост, назва твора; увага: удзельнікам 2-й і 3-й намінацыі неабходна прадставіць у аргкамітэт сам конкурсны твор) на e-mail folkndl@yandex.by або KarpovichZhS@bsu.b 

Даведкі можна атрымаць па тэлефонах:    (017)328-64-48, (017) 222-36-14, (017)380-57-46 

Автор:
Комментарии
Тема сообщения:
Ваше имя: *
Текст комментария:
Введите код:
Международная деятельность
Архив
пнвтсрчтптсбвс
303112345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930123