Гучала паэзія болю, надзеі і хараства
Опубликовано: 02.11.2016

Чарговая паэтычна-музычная імпрэза адбылася днямі ў Мінскім гарадскім тэатры паэзіі, заснаваным сталічным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі пры Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы. На гэты раз яна была  прысвечана творчасці вядомага паэта, вучонага, доктара філалагічных навук Валерыя Максімовіча. Адкрылі імпрэзу дырэктар бібліятэкі і Цэнтралізаванай сістэмы публічных бібліятэк г. Мінска Алена Кубышкіна і старшыня МГА СПБ, вядомы паэт, дырэктар тэатра Міхась Пазнякоў. Міхась Паўлавіч зрабіў кароткі экскурс у жыццёвы і творчы шлях Валерыя Максімовіча. Вёў імпрэзу акцёр і рэжысёр Белтэлерадыёкампаніі Алег Вінярскі.

Гучалі вершы і песні на вершы паэта ў выкананні артысткі эстрады Вольгі Багушыньскай, акцёраў паэтычнага тэатра-студыі БДУІР “Рытмы сэрца”, Алега Вінярскага, барда Андрэя Зыгмантовіча, спевакоў Андрэя Купцэвіча і Кацярыны Цэхавой, саліста ДА “Песняры” Алега Жалезнякова. Парадаваў шматлікую публіку і народны калектыў “Хатавіцкія музыкі”, які прыехаў на свята з Лагойшчыны — малой радзімы Валерыя Максімовіча. 

Автор: Павел КУЗЬМІЧ Фота Міхаіла Крыжаноўскага і Васіля Кулікова
Комментарии
Тема сообщения:
Ваше имя: *
Текст комментария:
Введите код:
Международная деятельность
Архив
ЯЭТвбазвЯвбСТб
2627282930311
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30123456