Літаратурнае кафэ
Опубликовано: 02.11.2016

Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі і Асацыяцыя абароны інтэлектуальнай уласнасці “БелБрэнд” заснавалі літаратурнае кафэ. Адкрыццё яго адбылося ў сталічным выставачным павільёне БелЭКСПА падчас выстаўкі “Мацярынства і дзяцінства”.

У першай імпрэзе літаратурнага кафэ прынялі ўдзел вядомыя паэты Міхась Пазнякоў і Навум Гальпяровіч, члены СПБ, маладыя паэтэсы Людміла Клачко і Ганна Мартынчык, а таксама лаўрэаты ўніверсітэцкага літаратурнага конкурсу “Славянскі калейдаскоп” Кацярына Роўда, Анастасія Трэшчава і Настасся Каротчыкава ды кіраўнік дэпартамента адукацыйных праектаў Асацыяцыі “БелБрэнд” Валянціна Дыніч.

Літаратурнае кафэ будзе працаваць на розных пляцоўках нашай сталіцы, а затым атрымае пастаянную “прапіску” ў адной з устаноў культуры.

Шматлікія наведвальнікі выставачнага павільёна атрымалі магчымасць паслухаць вершы знакамітых і маладых паэтаў, а таксама іх разважанні пра літаратуру і творчае жыццё. 

Автор: Павел КУЗЬМІЧ
Комментарии
Тема сообщения:
Ваше имя: *
Текст комментария:
Введите код:
Международная деятельность
Архив
ЯЭТвбазвЯвбСТб
2627282930311
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30123456