“Маёй душы акрыленая ліра...” Пад такой назвай прайшло чарговае пасяджэнне паэтычнага клуба “Парнас” Мінскага гарадскога аддзялення СПБ, які працуе пры публічнай бібліятэцы №5 г. Мнска. Беларускі паэт лаурэат Міжнароднага літаратурнага конкурсу “Сям’я. Яднанне. Айчына”, лаўрэат рэспубліканскай прэміі “Лепшы твор года” Змітрок Марозаў сустрэўся з курсантамі ваеннай кафедры Мінскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, навучэнцамі архітэктурна-будаўнічага каледжа, іншымі чытачамі. Творца расказваў пра сябе, чытаў свае вершы з паэтычных зборнікаў “Я з вёскі, я-свойскі, язбоўскі”, “Мне богам дадзена Радзіма” і іншых, шчыра адказваў на пытанні.
Бібліятэкары падрыхтавалі выставу кніг і публікацый з часопісаў пра творчасць паэта.