Свята роднага слова
Опубликовано: 02.11.2016

У Круглянскім раённым Палацы культуры адбылася творчая сустрэча малодшых школьнікаў г. Круглага з вядомым пісьменнікам Міхасём Пазняковым. Выдавецтва “Народная асвета”, якое арганізавала гэтае свята, разгарнула кніжную выстаўку. Сярод шматлікіх яе выданняў былі прадстаўлены і дзевятнаццаць кніг гэтага вядомага пісьменніка, якія карыстаюцца вялікім попытам у настаўнікаў, бацькоў і саміх юных чытачоў.

У творчым мерапрыемстве прыняў удзел і вядомы артыст тэатра і кіно, кампазітар і спявак Сяргей Кравец, які выканаў некалькі песень на вершы Міхася Пазнякова. Пісьменнік чытаў вершы, вёў з юнымі вельмі цікавую размову. Правёў віктарыну па сваіх вершаваных загадках, а тым, хто іх разгадаў, уручыў памятныя падарункі. Шматлікія дзеці набывалі кнігі. Чарга за аўтографам засведчыла іх любоў да роднага слова, да твораў паважанага госця. 

Автор: Павел КУЗЬМІЧ
Комментарии
Тема сообщения:
Ваше имя: *
Текст комментария:
Введите код:
Международная деятельность
Архив
ЯЭТвбазвЯвбСТб
30123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031123