У сталічным Доме літаратара адбыўся справаздачна-выбарчы сход Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
У ім прынялі ўдзел больш за 200 пісьменнікаў. Прысутнічалі таксама начальнік аддзела ўстаноў культуры Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Аляксандр Віктаравіч Шастакоў і старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Іванавіч Чаргінец.
Са справаздачным дакладам аб рабоце МГА СПБ выступіў старшыня аддзялення Міхась Пазнякоў. У абмеркаванні даклада і творчага жыцця арганізацыі прынялі ўдзел пісьменнікі Анатоль Аўруцін, Тамара Бунта, Хізры Асадулаеў, Ліліяна Анцух, Тамара Левішко, Іна Фралова, Павел Вераб’ёў, Славамір Антановіч, Яна Явіч, Анатоль Матвіенка, а таксама загадчыца дзіцячай бібліятэкі №15 г. Мінска Ірына Дэвалтоўская.
З шырокай інфармацыяй аб дзейнасці Саюза пісьменнікаў Беларусі, вырашэнні надзённых праблем і задач пісьменніцкага жыцця выступіў старшыня СПБ Мікалай Чаргінец.
Сход ізноў аднагалосна абраў Міхася Пазнякова старшынёю сталічнага аддзялення на наступныя пяць гадоў. Абраны таксама савет аддзялення ў складзе адзінаццаці пісьменнікаў: Міхась Пазнякоў (старшыня), Анатоль Аўруцін, Тамара Бунта, Навум Гальпяровіч, Анатоль Зэкаў, Наталія Касцючэнка, Уладзімір Мазго, Уладзімір Навумовіч, Лізавета Палеес, Уладзімір Тулінаў, Ганад Чарказян — члены савета. Членамі рэвізійнай камісіі абраны пісьменнікі Павел Вераб’ёў, Віктар Шніп, Юлія Зарэцкая.