Паэты Мікалай Балдоўскі, Пётр Буганаў і Галіна Загурская разам з сябрамі народнага літаратурнага аб’яднання “Наддзвінне” правялі літаратурную сустрэчу “Пад лістапада звон…” з навучэнцамі Полацкай гімназіі №1 імя Францыска Скарыны.
Спачатку Галіна Загурская пазнаёміла прысутных з гісторыяй аб’яднання “Наддзвінне”, якое ў лістападзе гэтага года адзначае сваё 90-годдзе.
Потым гучалі лірычныя вершы, прысвечаныя чароўнай пары года – восені, каханню, а таксама творы з філасофскім роздумам пра жыццё, у якіх былі закрануты і этычныя пытанні.
Навучэнцы гімназіі аказаліся вельмі ўважлівымі і ўдзячнымі слухачамі.