На працягу доўгага часу пісьменнікі Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і дзіцячую бібліятэку №15 звязвае цеснае супрацоўніцтва. Не стаў выключэннем і новым 2016 навучальны год. Так на пляцоўцы ўзгаданай бібліятэкі адбыўся шэраг літаратурных мерапрыемстваў – гэта і юбілейны творчы вечар пісьменніка Юрася Нератка, і сустрэча з празаікам Валерыем Чудавым, і пасяджэнне студыі юных літаратараў “Малінаўскія галасы”, у межах якога паэтэса і кіраўнік тэатральна-літаратурнага праекта “Літасфера” Наста Кузьмічова сваёй творчасцю натхняла моладзь.
А днямі адбылася і прэзентацыя кнігі Уладзіміра Тулінава “Гвардейцы Гиппократа”, якая выйшла ў серыі “Бібліятэка Мінскага гарадскога аддзялення СПБ” гэтай восенню. Кніга прысвечана маці пісьменніка – ваеннаму доктару, маладосць якой выпала на апаленыя вайной гады. Правяла гэта мерапрыемства галоўны спецыяліст МГА СПБ паэтэса Іна Фралова, яна зрабіла анонс і некаторых іншых кніг гэтай серыі. Пасля адказу на шматлікія пытанні слухачоў, Уладзімір Максімавіч прапанаваў невялікую музычную кампазіцыю ў сваім выкананні. Фотаздымак і аўтограф аўтара сталі заключным акордам гэтай сустрэчы.