9 кастрычніка — на канцэрт духоўнай паэзіі і музыкі, які адбудзецца ў межах Дзён Праваслаўнай культуры ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур (вул. Чычэрына, 19). Пачатак а 17-й гадзіне.
10 кастрычніка — у студыю юных літаратараў “Малінаўскія галасы” пры дзіцячай бібліятэцы №15 (вул. Слабадская, 27). Кіраўнік — паэтэса Іна Фралова. Пачатак а 14-й гадзіне.
11 кастрычніка — на свята дзіцячай кнігі ў СШ №10 (зав. Бранявы, 15) з удзелам пісьменніка Мхася Пазнякова. Пачатак у 10.30.
12 кастрычніка — на прэзентацыю кнігі прозы пісьменніцы Маргарыты Латышкевіч, якая адбудзецца ў бібліятэцы філалагічнага факультэта БДУ (вул. К. Маркса, 31, 4-ы паверх). Пачатак а 17-й гадзіне.
12 кастрычніка — на юбілейны творчы вечар паэта-песенніка Івана Цітаўца. Імпрэза з удзелам вядомых салістаў і музычных калектываў адбудзецца ў Доме літаратара (вул. Фрунзэ, 5). Пачатак а 18-й гадзіне.
13 кастрычніка — у літаратурную студыю “Слова” пры публічнай бібліятэцы №3 (вул. Сяліцкага, 103). Кіраўнік — паэтэса Ганна Кашуба. Пачатак а 15-й гадзіне.
13 кастрычніка — у літаратурны клуб “Шчырасць” пры публічнай бібліятэцы №22 (вул. Я. Чачота, 23) на прэзентацыю кнігі санкт-пецярбургскай пісьменніцы Алены Маліноўскіх “Синдром большого города”. Пачатак у 15.30.
14 кастрычніка — на творчую імпрэзу “Здаровая сям’я — здаровая нацыя” з удзелам пісьменніка Віктара Шніпа і маладых паэтаў. Мерапрыемства ладзіцца ў Беларускім дзяржаўным педагагічным ўніверсітэце (актавая зала галоўнага корпуса). Пачатак а 12-й гадзіне.
14 кастрычніка — на творчую сустрэчу з пісьменнікам Уладзімірам Мазго, прысвечаную Дню маці. Мерапрыемства адбудзецца ў СШ №43 (вул. Галадзеда, 4) Пачатак а 17-й гадзіне.