Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае аматараў мастацкага чытання да ўдзелу ў творчым конкурсе чытальнікаў беларускай паэзіі. Адборачныя туры пройдуць у Доме літаратара з лістапада 2016 г. па люты 2017 г.
Конкурс праводзіцца пры партнёрстве і ўдзеле Асацыяцыі абароны інтэлектуальнай уласнасці “БелБрэнд”.
Вынікі конкурсу будуць падведзены ў красавіку 2017 г.
Шаноўныя навучэнцы вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў! Фундаментальная бібліятэка БДУ Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору філалагічнага факультэта БДУ запрашаюць вас паўдзельнічаць у ІІ Караткевічаўскіх паэтычных чытаннях, якія ўжо становяцца добрай традыцыяй нашага факультэта. Першыя Чытанні адбыліся 25 лістапада 2015 года, напярэдадні дня нараджэння У.Караткевіча, шчыра любімага філфакаўцамі. У гэтым годзе запрашаем усіх – выступоўцаў і гледачоў – у той жа дзень, 25 лістапада на філфак (вул. Карла Маркса, 31, аўд. 307). Пачнецца мерапрыемства ў 14.30.
4 ноября в минском Доме литератора (ул. Фрунзе, 5)
состоится вечер известной петербургской поэтессы
Екатерины Полянской.
Начало вечера в 19 часов, актовый зал. Вход свободный.
Екатерина Полянская один из крупнейших поэтов нашего времени, ее поэзия – явление в русской литературе. Печаталась во многих российских журналах, в «Литературной газете». В Беларуси – в журналах «Всемирная литература», «Нёман», «Белая вежа».
Чарговая паэтычна-музычная імпрэза адбылася днямі ў Мінскім гарадскім тэатры паэзіі, заснаваным сталічным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі пры Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы. На гэты раз яна была прысвечана творчасці вядомага паэта, вучонага, доктара філалагічных навук Валерыя Максімовіча. Адкрылі імпрэзу дырэктар бібліятэкі і Цэнтралізаванай сістэмы публічных бібліятэк г. Мінска Алена Кубышкіна і старшыня МГА СПБ, вядомы паэт, дырэктар тэатра Міхась Пазнякоў.
Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі і Асацыяцыя абароны інтэлектуальнай уласнасці “БелБрэнд” заснавалі літаратурнае кафэ. Адкрыццё яго адбылося ў сталічным выставачным павільёне БелЭКСПА падчас выстаўкі “Мацярынства і дзяцінства”.