Багацце нашай мовы
Опубликовано: 29.11.2013

У рэдакцыйна-выдавецкай установе “Літарарура і Мастацтва” (Мінск, 2012) выйшаў з друку “Слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы” ў двух тамах. Выданне рэкамендавана да друку навуковым саветам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па праблемах мовазнаўства.

Аўтар слоўніка – кандыдат філалагічных навук, вядомы паэт, празаік, перакладчык, аўтар больш трыццаці кніг паэзіі і прозы, лаўрэат шматлікіх прэстыжных літаратурных прэмій Міхась Пазнякоў. Ён сабраў і падаў па семантычных групах эпітэты да амаль 450 найбольш ужывальных назоўнікаў беларускай мовы.

Эпітэтам жа, як вядома, належыць адметная роля сярод іншых стылістычных сродкаў літаратурнай мовы. Яны дапамагаюць канкрэтызаваць, дакладна, усебакова характарызаваць з’яву ці прадмет, узбагачаюць змест выказвання, робяць вобраз яркім, успрымальным і запамінальным. Эпітэты малююць адначасова і сам прадмет, і адносіны да яго. Як падкрэслівае сам аўтар слоўніка, багацце эпітэтаў у мове – паказчык яе развіцця, выразнасці, гнуткасці, здольнасці перадаваць найтанчэйшыя рухі думкі, выяўляць самыя складаныя адценні паняццяў, характарыстык, фарбаў і іх паўтонаў пры апісанні рэчаў, прадметаў, раскрыцці разнастайных з’яў рэчаіснасці, перажыванняў чалавека.

У слоўніку лексічны матэрыял ілюструецца прыкладамі з мастацкай літаратуры, фальклору, перыядычных і навукова-даведачных выданняў. Прадстаўлены тры тыпы эпітэтаў: агульнамоўныя, народна-паэтычныя, індывідуальна-аўтарскія. Слоўнік будзе выдатным дапаможнікам у працы пісьменнікам, перакладчыкам, рэдактарам, журналістам, работнікам радыё, тэлебачання і друку, выкладчыкам, студэнтам, вучням сярэдніх школ, а таксама ўсім, хто цікавіцца беларускай мовай.

Автор: Міхась КАВАЛЁЎ
Комментарии
Тема сообщения:
Ваше имя: *
Текст комментария:
Введите код:
Международная деятельность
Архив
ЯЭТвбазвЯвбСТб
30123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031123