Свет вакол нас
Опубликовано: 29.11.2013

Так называецца аўтарская серыя кніг выдатнага беларускага паэта Міхася Пазнякова, якая выпускаецца старэйшым і аўтарытэтным выдавецтвам нашай краіны “Народная асвета”. Выйшлі з друку ўжо пятнаццаць кніжак. Серыя адрасавана малодшым школьнікам і з’яўляецца своеасаблівай паэтычнай энцыклапедыяй, якая садзейнічае выхаванню любві да Радзімы, да роднай прыроды, беражлівых адносін да яе, дапамагае пашыраць веды пра навакольны свет праз маляўнічыя вершы, скорагаворкі, загадкі. Творы гэтыя ўзбагачаюць фантазію юных чытачоў.

Вось, да прыкладу, кніжка пад назвай “Радзіма”. У ёй змешчаны вершы, прысвечаныя роднай Беларусі – цудоўнаму краю, дзе нарадзіўся паэт. Яны апавядаюць і пра далёкае мінулае, і пра сучаснасць і нашы дзяржаўныя сімвалы, пра гераізм і працавітасць народа. Выхоўваюць у юных чытачоў патрыятызм, гонар за нашу краіну і яе людзей:

      Плыве ў блакіце

      Белы бусел,

      І луг квяцісты,

      Як абрус,

      А мы з табою –

      Беларусы.

      Радзіма наша –

      Беларусь…

                               (“Мы – беларусы”).

      Гучыць урачыста,

      Як водгукі славы,

       Гімн нашай вячыстай

      Цудоўнай Дзяржавы.

      .......................................

       Пад гукамі Гімна

       Я моўчкі клянуся

       Сапраўдным быць сынам

       Маёй Беларусі.

                                 (“Наш гімн”).

Кніжку “Песня прыроды” склалі вершы, скорагаворкі і загадкі пра нашу дзівосную прыроду, яе незвычайыя з’явы, поры года. У творах паэт вельмі назіральны і дакладны. А скорагаворкі і загадкі, як вядома, садзейнічаюць развіццю кемлівасці і чуйнасці да роднага слова. Вось, да прыкладу, адна з такіх загадак:

      Цёплае, духмянае,

      Шчодрае, жаданае.

      Ну, вядома, гэта –

      Радаснае... .

Своеасаблівай энцыклапедыяй стала кніга пра лясное багацце “Лясныя дарункі”. Аўтар нібы малюе словамі і баравік, і рыжык, і зялёнку, і мухамор, як і многія іншыя грыбы.

А творы, якія ўвайшлі ў кнігі “Убары і на двары” і “Птушынае свята”, пазнаёмяць маленькіх чытачоў з багаццем жывой прыроды Беларусі, са з’явамі, што акружаюць нас, раскажуць пра разнастайны свет птушак.

Пра экзатычных і вядомых у нашай краіне жывёл і птушак чытачы даведаюцца з кнігі “У заапарку”. Напісаныя маляўніча, займальна, творы паэта пасадзейнічаюць выхаванню любві да братоў нашых меншых.

Яркія, змястоўныя вершы, змешчаныя ў кнізе “Свята ўраджаю”, маюць не толькі пазнавальнае, але і выхаваўчае значэнне. Скорагаворкі і загадкі істотна дапаўняюць іх, паглыбляюць фантазію дзяцей, развіваюць маўленне.

А вось у кнізе “Родная мова”, акрамя вершаў, скорагаворак і загадак, надрукаваны каламбуры і крылатыя выразы.  І ўсе творы ўслаўляюць духоўнае багацце, якое чалавек спасцігае праз літаратуру і культуру, запрашаюць да таямніц роднага слова, дапамагаюць адчуць яго непаўторнасць і глыбіню.

Без сумнення, кнігі серыі “Свет вакол нас” будуць добрым памочнікам для настаўнікаў малодшых класаў і выхавацеляў дзіцячых дашкольных устаноў, аўтар і выдавецтва робяць выдатную справу па выхаванні падрастаючага пакалення ў нашай краіне.

Автор: Міхась СЛІВА
Комментарии
Тема сообщения:
Ваше имя: *
Текст комментария:
Введите код:
Международная деятельность
Архив
ЯЭТвбазвЯвбСТб
30123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031123