Аб’яўлены конкурс “Лепшы твор 2010 года”

Некалькі фактаў з жыцця “Купідонаў”.

Тое, што ў Беларусі вось ужо колькі гадоў шчасліва існуе Рэспубліканскі конкурс на лепшы літаратурны твор года, і то, што дыпламантамі гэтага конкурсу становяцца людзі, якія сапраўды ствараюць вартыя ўвагі сучаснікаў кнігі, безумоўна ўзвышаюць прэстыж Беларусі літаратурнай ў пастсавецкай прасторы. Саюз пісьменнікаў Беларусі штовесну абвяшчае яго сярод сваіх сяброў, каб восенню, на Свяце беларускага пісьменства, ўрачыста ўручыць пераможцам дыпломы і статуэткі-сімвалы – “Залатых Купідонаў”.

Безумоўна, кожны з нашых пісьменнікаў ведае пра гэты конкурс, многія прымалі ўжо – больш ці то менш паспяхова -- ў ім ўдзел, іншыя – рыхтуюцца і мараць пра перамогу. І ўсё ж сёння, пасля чарговага абвяшчэння конкурсу – прынамсі, на лепшыя літаратурныя творы 2010 года--, мы палічылі патрэбным і своечасовым задаць некалькі пытанняў першаму сакратару праўлення Саюза пісьменнікаў Беларус Генадзю Пашкову. Пра конкурс, умовы ўдзелу ў ім і некаторыя акалічнасці яго падрыхтоўкі.

– Генадзь Пятровіч, у Беларусі і за межамі яе абвяшчаецца нямала цікавых конкурсаў, у якіх могуць прыняць удзел нашы пісьменнікі. Але чамусьці ў літаратарскім асяроддзі лічыцца, што рэспубліканскі конкурс на лепшы твор года – самы галоўны. Ці не таму гэта, што абвяшчэнне яго вынікаў адбываецца пад час правядзення самага галоўнага і яркага літаратурнага свята Беларусі?

– Конкурсы, вядома, бываюць розныя. Ёсць – тэматычныя, жанравыя. Некаторыя – ўзростава абмежаваныя, моладзевыя, напрыклад. Ёсць конкурсы толькі для рускамоўных пісьменнікаў, іншыя – для беларускамоўных. Рэспубліканскі конкурс на лепшы твор года – конкурс практычна без абмежаванняў. Ён – адкрыты. І заснавальнікі ў яго – салідныя: тры нашых Міністэрствы -- інфармацыі, культуры, адукацыі, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Перамога ў такім конкурсе – лепшае прызнанне прафесійнасці пісьменніка.

– Пры ўсёй адкрытасці конкурсу кніга члена Саюза пісьменнікаў для таго, каб быць вылучанай на саісканне дыплому, мусіць прайсці некалькі этапаў абмеркаванняў. Што гэта за этапы?

– Кнігі разглядаюцца на Саветах абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі і на Савеце Мінскага гарадскога аддзялення. Зрэшты, згодна ўмовам конкурсу, твор, вылучаны на конкурс зусім неабавязкова павінны быць выдадзены кнігай. Гэта можа быць публікацыя ў рэспубліканскім літаратурна-мастацкім часопісе. І аўтарам твора можа выступаць як адзін чалавек, так і калектыў аўтараў. Пасля таго, як рашэнне аб вылучэнні ў рэгіёнах прынята, творы дасылаюцца нам на Праўленне Саюза. Тут кандыдатаў разглядаюць у секцыях па жанрах. Прозу – у секцыі прозы, паэзію – адпаведна, у секцыі паэзіі. Пасля секцый разгляд твораў выносіцца на Прэзідыум Саюза пісьменікаў. І толькі пасля гэтага творы разглядае журы рэспубліканскага конкурсу.

– Вядома, што ва ўмовы конкурсу былі ўнесены нейкія змяненні.

-- Была пашырана колькасць намінацый. Спачатку разглядаліся толькі творы ў галіне паэзіі, прозы, драматургіі, літаратурнай крытыкі і дзіцячай літаратуры. Пасля было вырашана вылучыць у асобныя намінацыі публіцыстыку, сатыру і гумар, дэтэктыў, паэзію песеннага жанру. І далучыць да разгляду літаратурны пераклад. Здаецца, цяпер увагай заснавальнікаў конкурсу ахоплены ўсе віды літаратурнай творчасці.

-- Нашы літаратары штогод выдаюць вялікую колькасць паэтычных зборнікаў. Крыху менш, па-мойму, выходзіць кніг мастацкай прозы. Але ёсць такія намінацыі, на якія і конкурсу прэтэндэнтаў вялікага не атрымаецца. Напрыклад, “драматургія”, “сатыра і гумар”. Ці можна пераможцу-паэта ставіць пасля гэтага на адзін узровень, скажам, з пераможцам-сатырыкам?

-- Гэтыя акалічнасці мы паспрабавалі ўлічыць. Па такіх намінацыях, як “паэзія”, “проза”, “дзіцячая літаратура” прысуджаюцца тры месцы. А па астатніх, дзе кніг вылучаецца не так шмат – толькі адно, першае месца. І, між іншым, калі вартых твораў па згаданай тэматыцы за акрэслены перыяд не выходзіла, месца ж у нейкай там намінацыі і наогул можа быць не прысуджана. Кожны пераможца атрымлівае адпаведныя дыплом і грашовыя прэміі (яны не такія вялікія, як, магчыма, гэтыя людзі заслугоўваюць але, думаю, усё роўна любому творцы прыемна). А тыя, хто атрымоўвае першыя месцы – яшчэ становяцца ўладальнікамі памятнага знака, статуэткі “Залаты Купідон”.

-- Наколькі пісьменнік можа разлічваць на справядлівасць ацэнкі яго твора журы?

-- У журы запрашаюцца людзі кампетэнтныя, творцы з вопытам і іменем, прадстаўнікі міністэрстваў культуры, інфармацыі. Старшыня журы -- намеснік міністра інфармацыі Ігар Лапцёнак. А Мікалай Іванавіч Чаргінец, між іншым, са складу журы сябе вывеў. Каб творцы не сумняваліся – старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі ніяк не ўплывае на выбар пераможцы.

-- Некаторыя пісьменнікі з рэгіёнаў услых выказваюць свае сумненні ў непрадузятасці ацэнкі твораў журы. Ім падаецца, што рэгіянальныя аўтары недаацэнены, што значна лепш дабіцца перамогі сталічным аўтарам.

-- Ну, скажам гэтак, у абласных аддзяленнях і пісьменнікаў на ўліку значна менш, чым ў Мінскім гарадскім. Колькі там у іх творцаў – трыццаць-сорак чалавек?
 

Международная деятельность
Архив
ЯЭТвбазвЯвбСТб
272829303112
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31123456