Прыемная падзея напаткала маладую беларускую пісьменніцу Кацярыну Хадасевіч-Лісавую: пабачыла свет яе трэцяя па ліку кніга «Казкі Сіняй падушкі». Праўда, прызнаемся шчыра, гэта радасць не толькі для аўтаркі, але і для маленькіх чытачоў, якія маюць магчымасць пазнаёміцца з гэтай неверагодна цікавай і займальнай казкай.
Маюцца на ўвазе хлопчыкі і дзяўчынкі дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, якія толькі пачынаюць жыць. Канечне, іх запатрабаванні шмат у чым розняцца ад тых, што ў дарослых. Але і «чамучкам», безумоўна, таксама хочацца адчуваць сябе шчаслівымі, хоць для гэтага ім нібыта няшмат трэба.
«Фабрыка добрага настрою» – такую назву мае зборнік казак маладога і таленавітага беларускага пісьменніка Дзмітрыя Саўчыка. Кніга пабачыла свет у Выдавецкім доме «Звязда», яна прасякнута дабрынёй і цеплынёй, напоўнена яркімі ілюстрацыямі.
Новая кніга Сяргея Трахімёнка не затрымліваецца на кніжных палічках – ні ў кнігарнях, ні ў бібліятэках. У першую чаргу дзякуючы форме, у якую “ўпакавана” рознабаковая інфармацыя. Сяргей Аляксандравіч – прызнаны майстар дэтэктыва. “Геном Ньютона”, што ўбачыў свет у выдавецтве “Чатыры чвэрці”, не выключэнне.
Рэдка трапляе ў рукі такая кніга, у якой усё быццам па палічках раскладзена: хоць і невялікая, але грунтоўная прадмова, цікавыя і змястоўныя творы. Дый ахоп матэрыялу такі шырокі, што без перабольшання можна сказаць: атрымалася свайго роду міні-анталогія. З той хіба розніцай, што ў кнізе гэтай не вытрыманы алфавітны прынцып падачы аўтараў. Маю на ўвазе зборнік «Беларуская эпіграма», выпушчаны выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».
У выдатнага беларускага паэта Міхася Пазнякова выйшла з друку яшчэ адна новая кніга. На гэты раз на рускай мове. Выдадзена тыражом 5000 экзампляраў у адкрытым акцыянерным таварыстве “Паліграфкамбінат імя Я.Коласа”.