Информация об издании книг
Калі не лічыць кніг фэнтэзі беларускай пісьменніцы Вольгі Грамыка, вядомых айчынных твораў у такім кірунку напісана няшмат. Але і жанр гэты пакуль што малады. Тым не менш спробы заняць фэнтэзі-нішу ў нашай літаратуры робяцца. Нядаўна выдавецкі дом "Звязда" выпусціў кнігу Эльвіры Вашкевіч "Дарога да Срэбных Вадаспадаў" — цікавы твор і па сюжэце, і па героях.
02.07.2014 - 14:35 | МАМА, ТАТА… І Я
Спектр кніг, якія выпускае Выдавецтва Беларускага Экзархата, на дзіва шырокі, але ўсё гэта, безумоўна, літаратура духоўна-асветнага кірунку, што прапагандуе маральныя каштоўнасці, вучыць дабру, справядлівасці. Гэта датычыць і кніг, адрасаваных юным чытачам, а яны ў выдавецкім партфелі займаюць вялікае месца і, што асабліва важна даюць шмат розуму і сэрцу хлопчыкаў і дзяўчынак. У шэрагу іх і зборнікі “Дзецям пра маму” і “Дзецям пра тату”, складзеныя Аляксандрам Вялько.
17.06.2014 - 18:14 | Жыццёвым полем
Марыя Шакун, удзельніца народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання «Рунь», прэзентавала сваю другую кнігу вершаў «Жыццёвае поле». Як і першы зборнік «Песняй рамонкаў», чарговы пабачыў свет у выдавецтве «Чатыры чвэрці».
17.06.2014 - 18:10 | Яшчэ адна кніга
Летась у мінскім выдавецтве «Ковчег» выйшаў зборнік выбранай лірыкі Аляксандра Быкава «За межы круга». Гэта паэзія сціплая і спакойная пры гэтым вельмі шчырая, нават спавядальная. Чысціня думак і слова — аснова творчасці А. Быкава.
На рахунку літаб’яднання “Акорд”, якім кіруе Тамара Залеская, з’явілася трэцяя кніжка. Па добрай традыцыі “Акорда” паспрыяла яго з’яўленню выдавец Анастасія Печанко.Зборнік празаічных твораў “Чыстая праўда і фантазія” аб’яднаў на сваіх старонках аповесці і апавяданні людзей рознага ўзросту, членаў СПБ і пачаткоўцаў. Творы пісьменнікаў Тамары Залескай і Юрыя Юлава вядомы чытачу, што ўважліва сочыць за беларускай перыёдыкай. Знаёмы кніжныя аматары і з Міколам Ліннікам, Уладзімірам Тулінавым, Ядвігай Рай, а вось імя Андруся Данілевіча адкрыюць для сябе ўпершыню і, несумненна, запомняць.
У новай кнізе Уладзіміра Кулічэнкі “Салдат Сліўка ў камп’ютэрным горадзе”, адрасаванай, на першы погляд, пакаленню, якое літаральна з нараджэння лоўка ўпраўляецца з клавіятураю і добра арыентуецца ў інтэрнэце, дарослых таксама чакае шмат цікавага. Таму што аўтар, на рахунку якога нямала сур’ёзных твораў, вытрымлівае небяспечную мяжу, на якой літаратура падзяляецца на тую, што забаўляе, і тую, што вучыць думаць.
Международная деятельность
Архив
ЯЭТвбазвЯвбСТб
2627282930311
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30123456