Цягам многіх стагоддзяў яны былі спадарожнікамі жыцця, бадай, кожнага чалавека. Прыносілі радасць, давалі надзею, суцяшалі ці расчароўвалі. Іх нават сёння многія захоўваюць як сямейныя рэліквіі, звяртаюцца да іх, проста разглядяюць ці перачытваюць. Напісаныя на паперы, лісты сталі часткай агульнай гісторыі чалавецтва, асабістага летапісу амаль кожнага з нас. “Свет без лістоў быў бы светам без кіслароду”, лічыць брытанскі журналіст і пісьменнік Сайман Гарфілд, таму і прысвячае ім цэлую кнігу ў жанры нон-фікшн. Выданне “Лісту: цікавая гісторыя карэспандэнцыі” (To the Letter: a Curious History of Correspondence) пабачыла свет сёлета ў лонданска-эдынбургскім выдавецтве Canongate.
“Калі гісторыя ажывае” — такую назву мае кніга супрацоўніцы службы наведвальнікаў Германскага Бундэстага спадарыні Карын Фелікс аб надпісах на сценах Рэйхстага, якая хутка пабачыць свет у Германіі і ў Расіі — у перакладзе на рускую мову. Гэтае даследаванне доўжылася 13 гадоў. Сёння многія надпісы расшыфраваны, даследчыца асабіста знаёмая з некаторымі аўтарамі, іх дзецьмі і ўнукамі. Часам загадкавыя надпісы ўдавалася расшыфраваць падчас экскурсій у Рэйхстагу.
Гадавіна са дня смерці Юрыя Сапажкова – паэта, журналіста, рэдактара, перакладчыка, выдаўца. Аўтарамі літаратурнага помніка паэту – кнігі “Тёплое пожатие руки: литературное приношение Юрию Сапожкову”, што ўбачыла свет у выдавецтве “Каўчэг”, – сталі Алег Ждан, Таццяна Шпартава, Зінаіда Краснеўская, Леанід Галубовіч, Юрый Мацюшка, Наталія Касцючэнка, Мікола Шабовіч і Мікола Кандратаў.
Книга Жанны Миланович «Минусуя одиночество» – третий сборник стихов, подкупающих читателя своей откровенностью. Лирическая героиня поэтессы за всё это время так и не обросла бронёй цинизма, равнодушия. Её душа по-прежнему трепетна и ранима, она отзывается на то, что происходит вокруг, сохраняя внутренний свет вечной женственности.
Захаванне мовы і нацыянальных традыцый ва ўмовах пражывання на тэрыторыі іншага этнасу, супрацоўніцтва з мясцовымі ўладамі – гэтыя і іншыя мэты ставіць перад сабой Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія «Беларусы Расіі», старшынёй якой з 2010 года з’яўляецца Валерый Казакоў.
У інтэрнэце часта можна натрапіць на адмысловыя даведнікі-парады для падарожнікаў, якія распавядаюць, куды пайсці і што абавязкова трэба паглядзець у пэўным горадзе ці краіне. А экстрэмальны гайд “Кніжнага свету” мае на мэце іншае. Да прыкладу, як знайсці кнігу ў горадзе, дзе кніжныя крамы зачыняюцца досыць рана. Як, прабавіўшы дзень на экскурсіях ды дзелавых сустрэчах, усё ж паспець набыць раман Фіцджэральда ў арыгінале ці прывезці сваякам у падарунак ілюстраванае выданне пра Бундэстаг.