Информация об издании книг
Напярэдадні Дня ведаў, Свята беларускага пісьменства і Дня бібліятэк, у галоўнай кніжніцы краіны прайшла прэзентацыя факсімільнага перавыдання Тураўскага Евангелля. Гэтая кніга датуецца ХІ стагоддзем і з’яўляецца самым старажытным помнікам у рукапіснай спадчыне Беларусі.
У выдавецтве «АмеліяПрынт» (г. Магілёў) сёлета выйшла ў свет новаая кніга члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, магілёўскага краязнаўцы Віктара Іванавіча Арцем’ева “Вайна на свае вочы”. Аўтар зборніка нарадзіўся на Шклоўшчыне ў 1927 годзе, зведаў усе жахі нямецкай акупацыі ў 1941—1944 гадах .
Выданне, пра якое сёння ідзе гаворка, прадстаўляе аднаго з пачынальнікаў мастацтва фатаграфіі, заснавальніка ўласнага фотаатэлье ў Віцебску і вынаходніка “імгненнага затвора”, які выкарыстоўвалі стваральнікі фотатэхнікі цягам ста гадоў. Серыя “Кніжная лаўка Дома Шагала” не так даўно папоўнілася новым даследаваннем. Гэта праца дырэктара Музея Марка Шагала ў Віцебску Людмілы Хмяльніцкай “Сігізмунд Юркоўскі — фатограф з Віцебска”. Яна выйшла ў сталічным выдавецтве “Чатыры чвэрці”.
Келімбетаў, Н. Не хачу губляць надзею: аповесць-маналог / Немат Келімбетаў; пер. з казах. А. М. Карлюкевіча, А. М. Бадака. — Мінск: Звязда, 2014. — 192 с. Нечаканай падзеяй у выданні перакладной літаратуры ў Беларусі можна назваць з’яўленне кнігі Немата Келімбетава “Не хачу губляць надзею”. У перакладзе на беларускую мову да чытача прыйшла аповесць-маналог чалавека, які ў выніку цяжкага захворвання і нейрахірургічнай аперацыі на доўгія гады аказаўся прыкутым да ложка. Але гэта не перашкодзіла Н. Келімбетаву займацца літаратурнай работай, навуковымі даследаваннямі.
“Блаславёны той, хто знайшоў сваю справу ў жыцці: большага нам не дадзена”, ― сказаў брытанскі пісьменнік Томас Карлайл. Пэўна, пісьменніцу Ірыну Фамянкову можна лічыць блаславёнай. Сёння яе імя добра вядома гродзенскім чытачам, а кнігі яе карыстаюцца папулярнасцю: на паліцах Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А. Макаёнка іх не заўсёды можна знайсці.
Унікальны гістарыяграфічны дакумент з’явіўся ў айчыннай картаграфіі. «Белкартаграфія» выпусціла «Карту вайсковых пахаванняў Першай сусветнай вайны».
Международная деятельность
Архив
ЯЭТвбазвЯвбСТб
242526272812
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31123456