Кніга стала добрым падарункам не толькі для самога паэта, але і для яго землякоў. Хто, як не яны, здольны найлепш адчуць і зразумець паэзію, што стваралася на вуліцах іх роднага горада, захапіцца прыгажосцю вобразаў, народжаных сузіраннем такіх знаёмых пейзажаў. Паэт, празаік, аўтар песень Дзмітрый Пятровіч нарадзіўся ў Заслаўі — яму і прысвячае многія вершы са свайго новага зборніка.
Серыя “Бібліятэка Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі”, што рыхтуецца выдавецтвам “Чатыры чвэрці”, папоўнілася новым выданнем. Гэта кніга празаіка, сябра СПБ Уладзіміра Дарашэвіча “Заганы і пакаранні”.
Мінская кнігарня “Кніжны салон”, вядомая шматлікімі прэзентацыямі кніжных навінак беларускіх выдавецтваў, усё больш рашуча набывае статус карціннай галерэі.
І невялікая плошча залы крамы, дзе па-ранейшаму можна набыць свежыя кніжныя навінкі, гэтаму ніколькі не перашкаджае. Наадварот — стварае атмасферу прыязных стасункаў гледачоў і чытачоў з мастаком і яго працамі. Прынамсі, у выпадку з Аксанай Аракчэевай, якая прадставіла тут сваю выстаўку “Вецер падарожжаў 2”.
Надрукаваць кнігу такой, як выдаваў яе Францыск Скарына спрабавалі неаднойчы. Вынаходлівым майстрам удавалася паўтарыць асобныя лісты або часткі рарытэтных выданняў. І толькі амаль праз 500 гадоў палачанін Уладзімір Ліхадзедаў спазнаў усе таямніцы кнігавыдання знакамітага земляка-першадрукара.
Падрыхтаваць альбом, прысвечаны пэўнаму населенаму пункту, на першы погляд досыць проста. Але калі звярнуць увагу на фактычна неабмежаваную колькасць матэрыялу і значна абмежаваны аб’ём выдання, працэс падрыхтоўкі альбома падасца намнога больш складаным.
Наверное, каждый, кто откроет новую книгу Тамары Красновой-Гусаченко, найдет там строки… о себе. И в этом — сила поэтического слова, пропущенного через сердце и страдания: кого-то оно поднимает с колен и укрепляет в вере в Жизнь, кого-то примиряет с собой, кого-то учит с мудрым сожалением смотреть на копошащихся в пороках…
В книгу стихов «Встреча», только что вышедшую в Минске в издательстве «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», вошли новые и избранные лирические произведения Тамары Красновой-Гусаченко.