Сегодня мы публикуем книгу афоризмов «Голос и слово» известного белорусского писателя, секретаря Общественного объединения «Союз писателей Беларуси» Георгия Марчука. В нашей публикации книга представлена на русском и английском языках.
«Неделимое русло» – пад такой назвай выйшаў з друку зборнік вершаў паэтаў Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі (Санкт-Пецярбургскае і Ленінградскае абласное аддзяленні). Кніга выдадзена ў Санкт-Пецярбургу выдавецтвам “Кантраст”. Сама назва вельмі сімвалічная: яна падкрэслівае непарыўнасці творчых і культурных сувязяў дзвюх самастойных дзяржаў – Беларусі і Расіі.
Падаюць зоркі ці не? Дзе начуе сонца? Якія суніцы самыя салодкія? Зборнік вершаў «Гэтая кніга дзецям пра ўсё на свеце» Тамары Красновай-Гусачэнка, які выйшаў у «Выдавецкім доме «Звязда », – грунтоўны даведнік па неабсяжным свеце, які тоіць адказы на многія пытанні маленькіх.
У яго кнігах вельмі многа не толькі аўтабіяграфічнага, але і сапраўдных гісторый з жыцця людзей, якіх ён сустракаў. А цікавыя сустрэчы з гэтым французам здараюцца ледзь не кожны дзень. Яго проза нібыта ўвабрала ў сябе асаблівасці жыцця ў краінах, дзе пісьменнік жыў і працаваў. Таму кажуць, што яго кнігі хочацца чытаць павольна, заўважаць дэталі, запамінаць усё, што прамаўляе голас аўтара. Ён з задавальненнем распавядае пра сябе, сваё пісьменніцкае крэда, расказвае цікавыя выпадкі, што здараліся падчас працы на розных кантынентах. Ён разважае ў стылі Далёкага Усходу, але лічыць сябе грамадзянінам краіны, якой у ранейшых межах ужо не існуе. Знаёмцеся: французскі празаік Мішэль Луё.
У «Маладосці» (№№ 6 — 7) была апублікавана аповесць Віталіі Багун «Гігантык». Гісторыю пра турыстычнае падарожжа некалькіх тысяч зямлян на Юпітэр можна смела аднесці да навуковай фантастыкі. Аўтарка запрашае чытача ў будучыню, каб паказаць, як змяніліся Зямля, грамадства і сам чалавек.
Падчас палёту на касмічным лайнеры пасажыры трапляюць у разнастайныя сітуацыі, якія вымушаюць іх дзейнічаць у адпаведнасці са сваімі жыццёвымі прынцыпамі. Сутыкненне «Гігантыка» з астэроідам становіцца ключавой падзеяй, якая расстаўляе кропкі над «і» ў лёсах касмічных турыстаў.
Безліч тэлевізійных перадач, публікацый у прэсе ды іншых праектаў прысвечана сёлета 100-годдзю пачатку Першай сусветнай вайны. Людзі імкнуцца захаваць памяць пра яе, як і пра ахвяр вайны, у тым ліку безыменных.
Так, захаванне памяці сталася адной з мэт унікальнай кнігі, што выйшла нядаўна ў Выдавецкім доме «Звязда». «Апошні прытулак салдата» — гэта напамін пра воінаў нямецкай, аўстра-венгерскай і рускай армій. Воінаў, пахаваных на тэрыторыі Беларусі.