Рэквіем
Опубликовано: 29.09.2014

Безліч тэлевізійных перадач, публікацый у прэсе ды іншых праектаў прысвечана сёлета 100-годдзю пачатку Першай сусветнай вайны. Людзі імкнуцца захаваць памяць пра яе, як і пра ахвяр вайны, у тым ліку безыменных.

Так, захаванне памяці сталася адной з мэт унікальнай кнігі, што выйшла нядаўна ў Выдавецкім доме «Звязда». «Апошні прытулак салдата» — гэта напамін пра воінаў нямецкай, аўстра-венгерскай і рускай армій. Воінаў, пахаваных на тэрыторыі Беларусі.

Выданню кнігі папярэднічала вялікая шматгадовая праца, і цяпер кожны зацікаўлены чытач можа ўбачыць сабраныя пад адной вокладкай фатаграфіі і кароткія апісанні 170 месцаў воінскіх пахаванняў, што былі знойдзеныя ў Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях. У больш поўным спісе, аформленым у выглядзе табліцы, прыведзеныя звесткі пра 248 такіх пахаванняў. Населеныя пункты ў спісе размешчаны ў алфавітным парадку па абласцях і раёнах Беларусі ў адпаведнасці з сучасным адміністратыўна-тэрытарыяльным падзелам.

Кніга выйшла пры падтрымцы некалькіх арганізацый: рэлігійнай супольнасці «Прыход у гонар Усіх Святых у
г. Мінску Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы», Аўстрыйскага Чорнага Крыжа і народнага саюза Германіі па доглядзе за вайсковымі магіламі, а таксама пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, старшыня аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны Анатоль Тозік зазначыў ва ўступным слове да кнігі: «Упершыню за мінулыя стагоддзі нашчадкі салдат армій разбураных імперый мо-
гуць зірнуць на згубленыя ў часе і памяці рускія, нямецкія і аўстра-венгерскія магілы і сціплыя мемарыялы. Бетонныя і каменныя пліты дасюль захоўваюць імёны кайзераўскіх салдат, якіх тагачаснае кіраўніцтва Германіі кінула ў бясслаўны паход супраць Расійскай імперыі. Нямала ў кнізе фотаздымкаў магіл воінаў рускай арміі, некалі ўвянчаных драўлянымі крыжамі. Ад іх засталіся толькі ледзь заўважныя пагоркі, і ім дасталася доля называцца безыменнымі...».

Відавочна, кніга разлічаная і на замежнага чытача/даследчыка, бо ўсе тэксты дубліруюцца па-нямецку. Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Вольфрам Маас звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што кніга не змяшчае ніякіх ацэнак ці тым больш абвінавачванняў, як і апраўданняў з таго ці іншага боку. «Адно застаецца відавочным: усе загінулыя былі ахвярамі. Ахвярамі, па якіх смуткавалі бацькі, жонкі, дзеці, браты, сёстры, сябры і якія ў многіх выпадках знайшлі апошні спачын далёка ад радзімы».

З уступным словам выступілі таксама Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Сурыкаў, кіраўнік Інстытута імя Людвіга Больцмана па даследаваннях наступстваў войн (г. Грац) Стэфан Карнэр, протаіерэй, настаяцель Усіхсвяцкага прыхода г. Мінска Фёдар Поўны. Кожны з іх падкрэсліў надзвычайную важнасць кнігі «Апошні прытулак салдата», кожны выказаў спадзеў, што забытых магіл стане менш. 

Автор: Уладзімір ГОРЫНЬ
Комментарии
Тема сообщения:
Ваше имя: *
Текст комментария:
Введите код:
Международная деятельность
Архив
ЯЭТвбазвЯвбСТб
2627282930311
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30123456