“Маё Заслаўе, я заўжды з табою!”
Опубликовано: 15.09.2014

 

Дзмітрый Пятровіч. Адзіноты пажоўклыя дні. — Мінск: Выдавецкі дом “Звязда”, 2014.

Кніга стала добрым падарункам не толькі для самога паэта, але і для яго землякоў. Хто, як не яны, здольны найлепш адчуць і зразумець паэзію, што стваралася на вуліцах іх роднага горада, захапіцца прыгажосцю вобразаў, народжаных сузіраннем такіх знаёмых пейзажаў. Паэт, празаік, аўтар песень Дзмітрый Пятровіч нарадзіўся ў Заслаўі — яму і прысвячае многія вершы са свайго новага зборніка:

Калісьці тут узняўся на крыло,

Нібыта птушаня — я помню гэта —

І паляцеў над цэлым белым светам

І над радзімай, дзе маё жытло.

Паэт сябе называе рамантыкам, але, падаецца, больш дакладна было б вызначыць яго творчасць як класічна-сентыментальную. Традыцыйны для беларускай паэзіі сілаба-танічны верш, тэмы паэта і паэзіі, пошуку натхнення, матывы трывогі за родны край і родную мову, захапленне хараством прыроды і разам з тым шкадаванне, што вясна лірычнага героя ўжо прайшла, а наперадзе — восень… Паэт не адмяжоўваецца ад рэчаіснасці, не хаваецца за лірычнымі замалёўкамі, як гэта б зрабіў рамантык-сузіральнік. Наадварот, лірычны герой адчувае сябе часткай прыроды і разам з тым — часткай грамадства. У вершах ёсць і замілаванне “прывідным ранкам”, “дываном з аблокаў”, і заклік да мінакоў паглядзець навокал і ўбачыць чароўнае наваколле — з вышыні замкавай гары.

Першы раздзел кнігі “Пакуль са мной радзіма — я жыву” прасякнуты станоўчымі эмоцыямі, захапленнем лірычнага героя заслаўскімі пейзажамі. Яны натхняюць, дораць надзею. Але пазітыўны настрой з кожным раздзелам набывае адценні тугі, самоты, расчаравання. Нібыта разам са зменай пораў года лірычны герой змяняе вясновыя, яркія і станоўчыя, акуляры на восеньскія, сумныя і роспачныя.

Але ў заключным вершы зборніка ёсць такія радкі:

Пакуль баліць душа паэта,

Яна — жывая.

А гэта значыць, ёсць надзея на новую вясну.

ЛіМ, №35, 2014  

Автор: Марына ВЕСЯЛУХА
Комментарии
Тема сообщения:
Ваше имя: *
Текст комментария:
Введите код:
Международная деятельность
Архив
ЯЭТвбазвЯвбСТб
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293012345