Любай Магілёўшчыне
Опубликовано: 18.07.2014

 Захаванне мовы і нацыянальных традыцый ва ўмовах пражывання на тэрыторыі іншага этнасу, супрацоўніцтва з мясцовымі ўладамі – гэтыя і іншыя мэты ставіць перад сабой Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія «Беларусы Расіі», старшынёй якой з 2010 года з’яўляецца Валерый Казакоў.

Нарадзіўся Валерый Мікалаевіч на Магілёўшчыне, сёння жыве ў Расіі. Працуе памочнікам паўнамоцнага прадстаўніка Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Сібірскай федэральнай акрузе. Акрамя гэтага, Валерый Казакоў – пісьменнік, сакратар Саюза пісьменнікаў Расіі, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі.

І вось у Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет чарговая яго кніга «Горад, які заўжды са мной…» (2014). Выданне рускамоўнае, але, на маю думку, прызнанне аўтара «я люблю мою Могилевщину, мою Беларусь – последнюю незамутненную криницу Бога…», вартае таго, каб загучаць па-беларуску. Першапачаткова кніга планавалася як прысвячэнне тагачаснаму старшыні аблвыканкама Барысу Батуры, затым прыярытэт схіліўся ў бок  «яго вялікасці Магілёва», што стала першым стрыжнем будучага твора. Другім акцэнтам сталі слоўныя акварэлькі – замалёўкі  пра родныя мясціны, успаміны дзяцінства. Трэцім − зусім нечакана для самога аўтара − Стэфан Баторый, які надаў Магілёву Магдэбургскае права і падарыў новы герб. Так гэтыя тры кірункі – грамадска-палітычны, мемуарны і гістарычны – склалі змест новай кнігі Валерыя Казакова.

Вельмі нязвыкла чытаць пра родную як для аўтара, так і для мяне Магілёўшчыну па-руску, аднак мова твора сваёй паэтычнасцю нагадвае «Дзмітрыя Данскога» Сяргея Барадзіна ці гістарычныя раманы Васілія Яна, прачытаныя мною яшчэ ў дзяцінстве. Своеасаблівыя «рысы» надаюць рускамоўнаму тэксту беларускія слоўкі. Так адразу звярнуў на сябе ўвагу раздзел «Драпежная птушка» (у аўтара менавіта па-беларуску). Аповед пра прыгоды трох сяброў – Костуся, Паўла і Яшкі – замілаванасцю таямнічым Палессем нагадаў мне «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся» Янкі Лучыны, а захапляльнымі гісторыямі – «Палескіх рабінзонаў» Янкі Маўра, амаль дэтэктыўны характар з гістарычным адценнем самой сітуацыі – раманы Уладзіміра Караткевіча.

Стэфан Баторый, ці па-мясцоваму Сцяпан Батура, і Барыс Батура – дзве асобы, паміж якімі Казакоў праводзіць паралель: адзін падарыў гораду самастойнасць, другі ўзняў з кален любімы Магілёў.

«Гимн во славу вольного духа своего народа, его древних традиций и неистребимых обычаев» − вось галоўная думка ў кнізе расійскага беларуса Валерыя Казакова. 

ЛіМ, №28, 2014 г.

Автор: Віялета ВАШЧЫЛІНА
Комментарии
Тема сообщения:
Ваше имя: *
Текст комментария:
Введите код:
Международная деятельность
Архив
ЯЭТвбазвЯвбСТб
30123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031123