Жыццёвым полем
Опубликовано: 17.06.2014

 

ЖЫЦЦЁВЫМ ПОЛЕМ
 
Марыя Шакун, удзельніца народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання «Рунь», прэзентавала сваю другую кнігу вершаў «Жыццёвае поле». Як і першы зборнік «Песняй рамонкаў», чарговы пабачыў свет у выдавецтве «Чатыры чвэрці». Падзея нешараговая: выдавецтва стала ініцыятарам прыняцця Марыі Антонаўны ў Саюз пісьменнікаў Беларусі — без аніякіх «выпрабаваўчых тэрмінаў». З гэтай нагоды на прэзентацыі выступілі першы сакратар СПБ Генадзь Пашкоў, старшыня прыёмнай камісіі Уладзімір Навумовіч, галоўны спецыяліст Мінскага абласнога аддзялення пісьменніцкай арганізацыі Рагнед Малахоўскі, доктар філалагічных навук прафесар Іван Саверчанка, а таксама зямляк паэткі — знаны творца Віктар Шніп. Кожны з іх падкрэсліў вартасці ўзмоцненай маральна выхаваўчым пачаткам паэзіі Марыі Шакун. «Гэта той чалавек, які ідзе па жыццёвым полі, заўважаючы на ім кожную травінку, і паказвае яе нам», — заўважыла дырэктар выдавецтва «Чатыры чвэрці» Ліліяна Анцух, патлумачыўшы тым самым і назву новай кнігі. «Глыбокая народная этыка — сапраўдная дамінанта творчасці Марыі Шакун, — дадаў Іван Саверчанка. — Толькі запаведзяў тут не дзесяць, а ўсе сто». Разнастайны характар твораў абумоўлены, напэўна, шырынёй тэматычнага дыяпазону кнігі: вершы пра ўласныя вытокі, родныя мясціны, вандроўныя ўражанні, цёплыя ўспаміны пра родных людзей. Выхаваўчы патэнцыял гэтай лірыкі тлумачыцца тым, што аўтарка ўсё жыццё прысвяціла педагагічнай дзейнасці: шаснаццаць год выкладала мову і літаратуру ў адной з валожынскіх школ, потым працавала ў раённым аддзеле адукацыі. «Сапраўдныя вершы пачалі нараджацца тады, калі быў назапашаны жыццёвы досвед, прыйшлі самастойныя думкі, выспела прага падзяліцца ўсім гэтым з іншымі... Дзеля чаго? Я хачу, каб людзі былі душэўнымі і добрымі».
Автор: Таццяна СТУДЗЕНКА, “ЛіМ”
Комментарии
Тема сообщения:
Ваше имя: *
Текст комментария:
Введите код:
Международная деятельность
Архив
ЯЭТвбазвЯвбСТб
30123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031123