Начало доклада Николая Чергинца на ІІ Съезде СПБ

Паважаныя дэлегаты і госці з’езда!
 

Мінулыя пяць гадоў дыктавалі нашаму Саюзу неабходнасць прайсці немалы шлях: ад працэсу заснавання, стварэння прававой асновы для нашай дзейнасці, падрыхтоўкі дакументацыі, стварэння ўмоў – набыццё памяшканняў, аргтэхнікі, − да пашырэння радоў Саюза пісьменнікаў, адстойвання свайго права на існаванне як творчай грамадскай арганізацыі з выхадам на магчымасць выдаваць кнігі не толькі ў дзяржаўных, але і ў прыватных выдавецтвах нашай краіны і за межамі яе. Так, мы яшчэ не здолелі дасягнуць усіх пастаўленых мэтаў. Будзем праўдзівымі, былі ў нас і памылкі, і недарэчнасці. Не ва ўсіх ўстановах, не заўсёды мы мелі падтрымку, не заўсёды былі пачутыя нашы прапановы і просьбы. Але сёння, праз пяць гадоў з часу правядзення першага з’езду мы ўпэўнена заяўляем: Саюз пісьменнікаў Беларусі зацвердзіўся ў культурным жыцці краіны! Ён зрабіўся магутным літаратурным Цэнтрам, які здольны служыць народу, падтрымліваць дзяржаву. Кіруючыся лініі Прэзідэнта краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, мы змаглі ўнесці свой важкі ўклад ва ўмацаванне духоўнасці, маральнасці, адраджэння высокіх пачуццяў, патрыятызму, любові да Бацькаўшчыны, да нашага народу. Вядома ж, мы гатовыя зрабіць усё, каб наша літаратура, як частка нацыянальнай культуры, і надалей развівалася паспяхова!
 

Усяго пяць гадоў таму, у гэтай жа зале Белдзяржфілармоніі, мы рабілі першую справаздачу аб зробленым за адзін год з пары Устаноўчага сходу. Тады, памятаеце, 125 нашых пісьменнікаў, якія не захацелі мірыцца з тым, што Саюз беларускіх пісьменнікаў, а дакладней — кіруючая вярхушка яго, якая цалкам забылася пра клопат аб літаратуры, ператварылі раней аўтарытэтную творчую арганізацыю у апазіцыйную да народа і краіны мітынгуючую групоўку.
 

Мы не прынялі такога перараджэння, намі кіравала імкненне зноў убачыць пісьменніцкі Саюз такім, якім яго заснавалі нашы вялікія папярэднікі. Нягледзячы на злосныя выпады, інсінуацыі, мы тады здолелі стварыць за год — і гэта цяпер выразна бачна — жыццяздольную арганізацыю. Мы вярнулі нашаму творчаму аб’яднанню ранейшую назву — Саюз пісьменнікаў Беларусі. Менавіта так назвалі ў далёкім 1934 годзе пісьменніцкае згуртаванне Янка Купала і Якуб Колас.
 

Паважаныя сябры! Мы з вамі, вядома ж, не павінны забываць нашых сяброў-паплечнікаў, з кім разам стваралі і ўмацоўвалі наш творчы саюз.
Давайце успомнім тых, хто не дажыў да сённяшняга дня. Успомнім паіменна:

1. Барошчыка Віктара Іванавіча
2. Гукава Леаніда Кірылавіча
3. Гусева Юрыя Аляксандравіча
4. Жычку Фёдара Дзмітрыевіча
5. Жука Анатоля Аляксандравіча
6. Журбіна Ігара Віктаравіча
7. Зубрыцкага Эдуарда Іосіфавіча
8. Кантылёва Яўгена Якаўлевіча
9. Конышева Фёдара Васільевіча
10. Кузьмічова Анатоля Пятровіча
11. Кукіну Ніну Іванаўну
12. Маеўскую Ніну Васільеўну
13. Мазура Аляксандра Уладзіміравіча
14. Малаша Юрыя Леанідавіча
15. Марука Уладзіміра Антонавіча
16. Матусевіча Леаніда Анатольевіча
17. Міклашэўскага Яўгена Васільевіча
18. Міхайлава Альберта Аляксеевіча
19. Маісеева Анатоля Фёдаравіча
20. Маскаленку Валерыя Сцяпанавіча
21. Мысліцкага Фелікса Эдуардавіча
22. Мяснікова Анатоля Фёдаравіча
23. Новіка Аляксандра Аляксеевіча
24. Панамарова Валянціна Георгіевіча
25. Прыступу Наталлю Уладзіміраўну
26. Пяхоту Алену Ануфрыеўну
27. Сачанка Святлану Барысаўну
28. Сенюкова Генадзя Палікарпавіча
29. Сяргейчыка Івана Лук’янавіча
30. Сітова Уладзіміра Анісімавіча
31. Сакалоўскага Рыгора Васільевіча
32. Саладоўнікава Станіслава Васільевіча
33. Спрынчана Браніслава Пятровіча
34. Токарава Міхаіла Дзмітрыевіча
35. Трасцянскага Віктара Сцяпанавіча
36. Хамутоўскага Уладзіміра Пятровіча
37. Чадовіча Мікалая Трафімавіча
38. Якутава Уладзіміра Дзмітрыевіча
Прашу ушанаваць нашых сяброў хвілінай маўчання… Прашу сядаць!..

Международная деятельность
Архив
ЯЭТвбазвЯвбСТб
30123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031123