Новое на сайте
Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае аматараў мастацкага чытання да ўдзелу ў творчым конкурсе чытальнікаў беларускай паэзіі. Адборачныя туры пройдуць у Доме літаратара з лістапада 2016 г. па люты 2017 г. Конкурс праводзіцца пры партнёрстве і ўдзеле Асацыяцыі абароны інтэлектуальнай уласнасці “БелБрэнд”. Вынікі конкурсу будуць падведзены ў красавіку 2017 г.
Шаноўныя навучэнцы вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў! Фундаментальная бібліятэка БДУ Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору філалагічнага факультэта БДУ запрашаюць вас паўдзельнічаць у ІІ Караткевічаўскіх паэтычных чытаннях, якія ўжо становяцца добрай традыцыяй нашага факультэта. Першыя Чытанні адбыліся 25 лістапада 2015 года, напярэдадні дня нараджэння У.Караткевіча, шчыра любімага філфакаўцамі. У гэтым годзе запрашаем усіх – выступоўцаў і гледачоў – у той жа дзень, 25 лістапада на філфак (вул. Карла Маркса, 31, аўд. 307). Пачнецца мерапрыемства ў 14.30.
4 ноября в минском Доме литератора (ул. Фрунзе, 5) состоится вечер известной петербургской поэтессы Екатерины Полянской. Начало вечера в 19 часов, актовый зал. Вход свободный. Екатерина Полянская один из крупнейших поэтов нашего времени, ее поэзия – явление в русской литературе. Печаталась во многих российских журналах, в «Литературной газете». В Беларуси – в журналах «Всемирная литература», «Нёман», «Белая вежа».
Чарговая паэтычна-музычная імпрэза адбылася днямі ў Мінскім гарадскім тэатры паэзіі, заснаваным сталічным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі пры Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы. На гэты раз яна была прысвечана творчасці вядомага паэта, вучонага, доктара філалагічных навук Валерыя Максімовіча. Адкрылі імпрэзу дырэктар бібліятэкі і Цэнтралізаванай сістэмы публічных бібліятэк г. Мінска Алена Кубышкіна і старшыня МГА СПБ, вядомы паэт, дырэктар тэатра Міхась Пазнякоў.
02.11.2016 - 13:52 | Літаратурнае кафэ
Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі і Асацыяцыя абароны інтэлектуальнай уласнасці “БелБрэнд” заснавалі літаратурнае кафэ. Адкрыццё яго адбылося ў сталічным выставачным павільёне БелЭКСПА падчас выстаўкі “Мацярынства і дзяцінства”.
Статьи
Не перашкодзіла адбыцца сустрэчы капрызнае восеньскае надвор’е. Напрыканцы кастрычніка ў бібліятэцы для сляпых па вуліцы Якубоўскага творчых гасцей – пісьменніка Аляксандра Вашчанку і паэтэсу Іну Фралову віталі слухачы на чале з гаспадыняй Ірынай Кірылаўнай Саўтнікавай.
Пад такой назвай адбылася ў літаратурным клубе “Шчырасць” пры публічнай бібліятэцы №22 паэтычна- музычная імпрэза, прысвечаная Дню пажылых людзей. Сярод гасцей – сябры творчай суполкі, курсанты ваенна-тэхнічнай кафедры БНТУ, навучэнцы і выкладчыкі - тэхналагічнага каледжа і прафесійнага ліцэя №7 “Будаўніцтва”. Такой цудоўнай парой, калі яшчэ так ярка зіхаціць сонейка, а рознакаляровае лісце кружыць у паветры ў зале панаваў рамантычны і святочны настрой.
Падведзены вынікі чарговага абласнога літаратурнага конкурсу для дзяцей і юнацтва, які сёлета прысвечаны 70-гадоваму юбілею берасцейскага паэта Васіля Гадулькі (на жаль, вельмі рана ён пакінуў гэты свет). Назвай конкурса стаў радок з верша выдатнага творцы: “Мара твая сярод зорак сваю адшукала…”
Чем отличается человек увлеченный от обыкновенного человека? А тем, что вокруг него всегда какая-то особенная аура – аура, в которой все фонтанирует, кипит, сверкает, переливается всеми цветами радуги.
Книга Светланы Кряжевой «О трепетные памяти шаги» – из разряда «читать обязательно». Вышла она в серии «Библиотека Минского городского отделения Союза писателей Беларуси». Да жаль, не всем повезёт – тираж 135 экземпляров. О детстве, юности, забавах, шалостях и бедах. С огромным юмором и большим теплом выписаны декорации и созданы портреты современников. Время – послевоенное. Место действия – Ярославль.
Международная деятельность
Архив
ЯЭТвбазвЯвбСТб
2627282930311
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30123456